Намеснік дырэктара ўстановы “Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці” Буевіч Таццяна Уладзіміраўна выступіла на прэзентацыі кнігі “Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці» з дакладам «Дакументы Дзяржархіва Віцебскай вобласці аб генацыдзе жыхароў горада Віцебска ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
23 сакавіка ў Дзяржаўнай установе “Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна” адбылася прэзентацыя кнігі “Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці».
Кніга выдадзена пад рэдакцыяй генеральнага пракурора Андрэя Шведа.
У прэзентацыі бралі ўдзел намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках, старшы саветнік юстыцыі Пракуратуры Віцебскай вобласці Мяцеліца І.У., галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Бялецкі А.І., студэнты ВНУ г.Віцебска .
У выданні прадстаўлены, у тым ліку і раней невядомыя, звесткі пра лагеры смерці на тэрыторыі БССР у перыяд нацысцкай акупацыі (1941 – 1944 гг.). У яго ўключаны матэрыялы крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, а таксама інфармацыя з прац айчынных і замежных вучоных.
На мерапрыемстве прысутнічалі супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці. З дакладам “Дакументы Дзяржархіва Віцебскай вобласці аб генацыдзе жыхароў горада Віцебска ў гады Вялікай Айчыннай вайны” выступіла намеснік дырэктара Буевіч Т.У.
![]() |
1. Уручэнне выдання “Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці» дырэктару Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Адамян Т.М. намеснікам начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках, старшы саветнік юстыцыі пракуратуры Віцебскай вобласці Мяцеліца І.У. |
![]() |
2. Выступленне намесніка дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Т.В. |
![]() |
3. Загадчык аддзела Дзяржархіва Віцебскай вобласці Банадрэва А.М. знаёміцца з выданнем |
![]() |
4. У зале падчас прэзентацыі |