Аб удзеле ў арганізацыі міжнароднай канферэнцыі
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі сумесна з Віцебскім дзяржаўным універсістэтам імя П.М.Машэрава, Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбургскім інстытутам гісторыі Расійскай акадэміі навук арганізоўвае міжнародную VII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства», якая адбудзецца ў г.Віцебску 27–29 красавіка 2023 г.
У рамках канферэнцыі плануецца абмеркавання шырокага кола пытанняў, згрупаваных у тры вялікія блокі:
1) «Тэорыя, гісторыя, даследчыцкія практыкі крыніцазнаўства»;
2) «Крыніцазнаўства наратываў лакальнай – нацыянальнай – глабальнай гісторыі»;
3) «Беларусь і Усход: досвед стагоддзяў. Крыніцы і гістарыяграфія».
Апрача гэтага, плануецца правядзенне некалькіх круглых сталоў, выстаў, прэзентацый і іншых мерапрыемстваў.
На канферэнцыі плануюцца выступленні з дакладамі намесніка дырэктара архіва Максіма Макарава, намесніка загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўгена Глінскага і вядучага навуковага супрацоўніка таго ж аддзела Сяргея Рындзіна. Апрача гэтага, увазе ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі будзе прапанавана банерная выстава па гісторыі архіва і яго фондаў, а таксама выстава кніжных выданняў НГА Беларусі, якія выйшлі ў свет у апошняе дзесяцігоддзе.
Азнаёміцца з інфармацыйным лістом канферэнцыі магчыма па спасылцы: https://conf.vsu.by/?p=1155.