Аб правядзенні навучальнага семінара ў сферы дзяржаўных закупак
З 21 па 22 лютага 2023 года на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 116) адбудзецца навучальны семінар «Дзяржаўныя закупкі. Закупкі для мэт будаўніцтва» для спецыялістаў архіўнай галіны.
Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт».
21 лютага будуць разглядацца пытанні дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў (дакладчыкі: галоўны рэдактар часопіса «Тэндэр» Мураўёў А.В., аналітык часопіса «Тэндэр» Ерафееў А. Д.).
22 лютага будуць асветлены асаблівасці правядзення закупак для мэт будаўніцтва, у тым ліку для мэт рамонту, рэканструкцыі і мадэрнізацыі (дакладчыкі: галоўны рэдактар часопіса «Тэндэр» Мураўёў А.У., аналітык часопіса «Тэндэр» Караблёва О. У.).