Дакрануцца да дакументальнай спадчыны

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», якая праводзіцца паводле рэспубліканскага плану мерапрыемстваў па правядзенні ў 2023 году Года міру і стварэння, з мэтай асвятлення актуальных пытанняў захавання гераічнай спадчыны і гістарычнай праўды пра шматлікія перыяды жыцця беларускага народа ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь» праведзена аглядная экскурсія для навучэнцаў 1-га курсу ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж».

Навучэнцам падчас экскурсіі была прадстаўлена магчымасць прасачыць увесь тэхналагічны працэс, па якім праходзяць свой шлях патрапіўшыя ў лабараторыю дакументы, пачынаючы ад мікрабіялагічнага абследавання і сканчаючы пераплётам.

Значная колькасць пытанняў, зададзеных па ходзе экскурсіі гасцямі лабараторыі пацвярджае выяўленуя цікавасць да работ, выкананых лабараторыяй, а таксама да вялікага досведу і адказнасці ўнікальных адмыслоўцаў, якія працуюць у лабараторыі і дораць другое жыццё архіўным дакументам.