Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» прыняў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным 79-й гадавіне вызвалення горада Мазыра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

13 студзеня ў рамках акцыі «Архівы – школе» і ў мэтах патрыятычнага выхавання моладзі ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 79-й гадавіне вызвалення горада Мазыра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мерапрыемства праходзіла на базе Мазырскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. А.С. Пушкіна, дзе з навучэнцамі 8-Б класа сярэдняй школы № 1 г. Мазыра (класны кіраўнік – Жукавец Алена Анатольеўна) быў праведзены інфармацыйна-тэматычны час па тэмах: «Памяць подзвіг вялікі захоўвае» (па ўспамінах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў баях за вызваленне г. Мазыра) і «З папялішча і руін…» (аб пасляваенным аднаўленні г. Мазыра).

Арганізатары мерапрыемства: загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў установы “Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» – Дамашкевіч Алена Валянцінаўна і загадчык краязнаўчага аддзела Мазырскай цэнтральнай бібліятэкі ім. А. С. Пушкіна – Цюленева Ніна Віктараўна.