«На ўрок – у дзяржархіў!»

12 студзеня 2023 г. Занальны дзяржаўны архіў у Кобрыне ў рамках акцыі «Архівы – школе» наведалі вучні 9-11 класаў Мінянскай сярэдняй школы Кобрынскага раёна. Для навучэнцаў быў праведзены ўрок з выкарыстаннем прэзентацыйных матэрыялаў на тэму «Рэлігійныя канфесіі Кобрынскага раёна».

Навучэнцам была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча, падчас якой яны пазнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, іх складам і зместам. Увазе школьнікаў былі прадстаўлены дакументальныя выставы.

Супрацоўнікі архіва азнаёмілі вучняў з інтэрнэт-рэсурсамі, з дапамогай якіх можна ажыццяўляць пошук інфармацыі аб архівах, а таксама атрымаць звесткі аб відах дакументаў, якія ў іх захоўваюцца. Навучэнцам было цікава даведацца пра навучальныя ўстановы, у якіх сёння падрыхтоўваюць спецыялістаў архіўнай сферы.