Віншаванне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураша з Новым 2023 годам

Дарагія калегі!

Шчыра віншую вас з надыходзячым 2023 годам!

Адыходзячы год, як і ўсе папярэднія, быў багатым на падзеі і насычаным у плане мерапрыемстваў работнікаў дзяржаўных архіўных устаноў, якія закраналі прафесійную дзейнасць.

У 2022 годзе архіўнай службе Беларусі споўнілася 100 год.

У кастрычніку 2022 года ўступіў у сілу абноўлены Закон Рэспублікі Беларусь «Аб архіўнай справе і справаводстве».

Як і раней архівісты Беларусі ўносілі істотны ўклад ва ўдасканаленне дакументацыйнага дзяржаўнага кіравання. Ажыццяўлялася развіццё сістэмы электроннага дакументазвароту і архіўнага захоўвання электронных дакументаў. Усё больш архіўных дакументаў пераводзіцца ў лічбавы фармат.

Расце якасны ўзровень выдавецкай дзейнасці дзяржаўных архіўных устаноў. У 2022 годзе быў завершаны маштабны публікацыйны праект «Без тэрміна даўніны. Беларусь».

У адыходзячым годзе нашы архіўныя ўстановы актыўна ўзаемадзейнічалі з установамі адукацыі, грамадскімі аб’яднаннямі. Акцыя «Архівы школе» стала па-сапраўднаму ўсёабдымнай і папулярнай у асяроддзі падрастаючага пакалення.

На больш высокі ўзровень выходзіць выставачная дзейнасць дзяржаўных архіваў. Удасканальваецца забеспячэнне захаванасці архіўных дакументаў.

У надыходзячым годзе перад намі стаяць новыя складаныя задачы. Сярод асноўных пытанняў – стварэнне электронных архіваў. Выказваю ўпэўненасць, што дзякуючы свайму высокаму прафесіяналізму, адданасці прафесіі, высокай адказнасці архівісты Беларусі з гонарам справяцца з няпростымі праблемамі, якія дыктуе нам само жыццё.

З Новым годам, дарагія сябры! З надыходзячым святам! Шчасця, здароўя і міру ў новым годзе!

 

Са шчырай падзякай за вашу працу,
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве,
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
В.І. Кураш