У БелНДІДАС перавыдана Інструкцыя па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях
Інструкцыя ўстанаўлівае правілы вядзення справаводства ў арганізацыях Рэспублікі Беларусь незалежна ад формаў уласнасці, вызначае парадак падрыхтоўкі, афармлення, прыёму, уліку, кантролю выканання, захоўвання і апрацоўцы дакументаў як традыцыйнымі метадамі, так і з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі, змяшчае рэгістрацыйна-ўліковыя формы (рэгістрацыйна кантрольныя карткі, наменклатуры спраў, вопісу спраў і інш.), іншыя дакументы неабходныя ў справаводстве.
Інструкцыя зарэгістраваная ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь 29 студзеня 2009 г., рэг. № 8/20434.
Дадзенае выданне падрыхтавана з улікам змяненняў і дапаўненняў, унесеных пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2022 № 113.