«Архівы – школе». Сустрэча з вучнямі і настаўнікамі СШ № 185 г. Мінска

31 мая 2022 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведалі вучні восьмых класаў сярэдняй школы № 185 г. Мінска ў суправаджэнні настаўніц матэматыкі, класных кіраўнікоў Алы Адамаўны Маркоўскай і Святланы Мікалаеўны Савасцені.

Падчас сустрэчы госці даведаліся пра асаблівасці архіўнай працы, убачылі новую выставу «Клічу вас я на пабеду…» і дамовіліся пра далейшае супрацоўніцтва з архівам-музеем – магчыма, у выглядзе выязных лекцый.