Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» ў 1 гарадскім патрыятычным форуме «Гомель памятае подзвіг», які праходзіў на базе сярэдняй школы №67 г.Гомеля.

27 мая 2022 года ў рамках Года гістарычнай памяці прадстаўнікі дзяржаўных архіваў Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у 1 гарадскім патрыятычным форуме «Гомель памятае подзвіг», які праходзіў на базе сярэдняй школы №67 г.Гомеля. Асноўная яго мэта-удасканаленне сістэмы патрыятычнага выхавання навучэнцаў і фарміравання паважлівага стаўлення да гісторыі Айчыны, гераічнага мінулага і сучаснасці.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: выконваючы абавязкі начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Кухараў Дзмітрый Уладзіміравіч, начальнік аддзела па каардынацыі прававой, кантрольнай і архіўнай работы Сакалова Наталля Уладзіміраўна, намеснік начальніка ўпраўлення прымусовага выканання (па пытаннях забеспячэння ўласнай бяспекі) Лявонаў Вячаслаў Аляксандравіч, начальнік упраўлення адукацыі Гомельскага гарвыканкама Амінава Святлана Іванаўна, дырэктара дзяржаўных архіваў Гомельскай вобласці Абрамава Наталля Юр’ена і Сушчэвіч Андрэй Мікалаевіч, дырэктар Рэспубліканскай тэхнічнай лабараторыі мікрафільмавання страхавога фонду дакументацыі Звегінцава Алена Альфрэдаўна, кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання, кіраўнікі метадычных аб’яднанняў настаўнікаў гісторыі, класных кіраўнікоў устаноў адукацыі г. Гомеля і інш.

Форум стаў пляцоўкай для эфектыўнага ўзаемадзеяння педагогаў, прадстаўнікоў культуры, юстыцыі, грамадскіх арганізацый, закліканых абараніць гістарычную спадчыну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ад палітычных скажэнняў гістарычных фактаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі, дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання і інш.

Ганаровым госцем мерапрыемства стаў Расціслаў Рамановіч Цімафеенка-сын Гомельскага падпольшчыка Рамана Іларыёнавіча Цімафеенкі, імем якога названая вуліца ў Чыгуначным раёне. Яго бацька загінуў ад рук фашыстаў у чэрвені 1942 года. Расціслаў Раманавіч заклікаў моладзь быць дастойнымі подзвігу сваіх дзядоў і прадзедаў.

Акрамя гэтага для ўдзельнікаў форуму былі прадэманстраваныя фрагменты Інтэрнэт-марафону «ГомельПамятаеПодзвіг», які быў падрыхтаваны ў тым ліку пры падтрымцы дзяржаўных архіваў Гомельскай вобласці. Інтэрнэт-марафон праходзіў у фармаце прамых уключэнняў, дзе гамельчукі дзяліліся ўспамінамі пра сваіх родных, абаронцаў і вызваліцеляў горада, герояў мірнага часу, прысвячаюць ім вершы і песні.

У завяршэнні працы форуму адбыўся канцэрт і экскурсія па школе, удзельнікі мерапрыемства абмяняліся ідэямі, якія абавязаліся рэалізаваць у новым навучальным годзе.