12 мая 2022 года ў рамках рэспубліканскай акцыі “Лёс маёй сям’і ў гісторыі краіны” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці” для супрацоўнікаў архіва і членаў іх сем’яў была арганізавана бясплатная экскурсія ў Віцебскі абласны краязнаўчы музей

Для супрацоўнікаў архіва і іх сем’яў была арганізавана бясплатная экскурсія ў Віцебскі абласны краязнаўчы музей.

Наведалі пастаянную выставу «Старажытны Віцебск», на якой прадстаўлены матэрыялы па гісторыі Віцебска. Выстава падрыхтавана на аснове археалагічных знаходак (манеты, прылады працы, прадметы ўзбраення, шахматныя фігуркі, фрагменты старажытных скарбаў, вырабы віцебскіх рамеснікаў, старажытныя прадметы культу) з моманту ўзнікнення горада ў Х стагоддзі да ХIV стагоддзя – моманту далучэння віцебскіх зямель да Вялікага княства Літоўскага.

Таксама вельмі ўразіла выстава «Скарбы зямлі віцебскай». У абласным музеі захоўваецца адна з найбуйнейшых калекцый прадметаў нумізматыкі ў Беларусі; прадстаўлены манетныя, грашова-рэчавыя, рэчавыя скарбы, знойдзеныя на тэрыторыі Віцебшчыны. Усяго 38 скарбаў розных гістарычных перыядаў: ад Х стагоддзя да XVII-XX стагоддзяў. Манеты ВКЛ, Заходняй Еўропы, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі “расказваюць” аб эканамічнай і палітычнай гісторыі гэтых краін, а таксама аб рэаліях палітычнай гісторыі на тэрыторыі Віцебшчыны.

У самым канцы экскурсіі супрацоўнікам была расказана гісторыя гадзіннікаў на віцебскай Ратушы.

Скончылася экскурсія пад’ёмам на вежу Ратушы