Установа “Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе” ў рамках Года гістарычнай памяці і напярэдадні Дня Перамогі правяла ўрачыстае мерапрыемства “Герой маёй сям’і. Памятаем і ганарымся»

06.05.2022 у рамках Году гістарычнай памяці і напярэдадні Дня Перамогі ў дзяржархіве праведзена ўрачыстае мерапрыемства «Герой маёй сям’і. Памятаем і ганарымся». Мерапрыемства рыхтавалася супрацоўнікамі архіва з удзелам іхніх дзяцей. Была сабрана неабходная інфармацыя, фатаграфіі, падрыхтаваны слайды і выступленні аб героях вайны. Бацькі сумесна са сваімі дзецьмі расказалі аб членах сваіх сем’яў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, аб іх цяжкіх ратных працах, раненнях, узнагародах. Тым самым супрацоўнікі архіва і іх дзеці аддалі даніну павагі, падзякі і памяці тым, хто набліжаў Дзень Перамогі.