6 траўня 2022 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы-школе» быў праведзены ўрок-лекцыя на тэму «9 траўня 2022 года. Страты беззваротныя, памяць несмяротная»

6 траўня 2022 года на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы-школе» быў праведзены ўрок-лекцыя на тэму «9 траўня 2022 года. Страты беззваротныя, памяць несмяротная». Слухачамі лекцыі ў гэты дзень былі навучэнцы з ДУА «Дзіцячы сад-пачатковая школа №63 г.Гомеля».

Выстаўка створана з мэтай выхавання ў моладзі грамадзянскага і патрыятычнага абавязку, вывучэння гістарычнай спадчыны сваёй Радзімы, а таксама фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі. На выстаўцы прадстаўлены фатаграфіі, якія найбольш ярка адлюстроўваюць і раскрываюць тэму Вялікай Айчыннай вайны.

Школьнікі азнаёміліся з дакументальнай выставай, падрыхтаванай супрацоўнікамі архіва, на падставе архіўных фатаграфій ваенных гадоў, якія адлюстроўваюць падзеі і людзей, якія ўдзельнічалі і тым самым набліжалі Вялікую Перамогу. Таксама для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве і архівасховішчы, падчас якой яны пазнаёміліся з асноўнымі кірункамі працы архіва.