Аб правядзенні на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Мінулых дзён святая памяць. Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

6 красавіка 2022 года ў чытальнай зале ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы-школе» праведзены ўрок на тэму «Мінулых дзён святая памяць. Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» для навучэнцаў 6-х класаў установы адукацыі «Сярэдняя школа №7».

Навучэнцы азнаёміліся з дакументальнай выставай архіўных дакументаў і фатаграфій, якія адлюстроўваюць палітыку нямецка-фашысцкіх захопнікаў у г. Оршы і Аршанскім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб шматлікіх злачынствах нацыстаў і незваротных стратах, якія прынесла вайна.

Увазе хлопцаў была прадстаўлена прэзентацыя фатаграфій з фондаў асабістага паходжання пра герояў вайны, якія жылі на Аршаншчыне.

Школьнікам была праведзена аглядная экскурсія па архіве і архівасховішчы, таксама юнакі азнаёміліся са спецыфікай работы па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.