У рамках Года гістарычнай памяці і правядзення акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» 04 красавіка 2022 года праведзены ўрок гісторыі на тэму «Захаваем для нашчадкаў» ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа № 12 г. Жлобіна» з навучэнцамі 7 «А» класа
У рамках Года гістарычнай памяці і правядзення акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» 04 красавіка 2022 года праведзены ўрок гісторыі на тэму «Захаваем для нашчадкаў» ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа № 12 г. Жлобіна» з навучэнцамі 7 «А» класа.
Адкрыла ўрок настаўнік гісторыі Аляксеенка Ірына Іванаўна, якая прымае ўдзел у падрыхтоўцы навучэнцаў у абласным конкурсе «Юны архівіст». Актыўна праводзіць работу па фарміраванні ў вучняў духоўнай пазіцыі па дачыненні да падзей нашай гісторыі, захаванню гістарычнай памяці.
Архівіст першай кваліфікацыйнай катэгорыі, Елісеева Ірына Мікалаеўна, расказала вучням аб гісторыі архіва, аб асноўных напрамках дзейнасці, аб дакументах, якія захоўваюцца, іх складзе і аб’ёме, у тым ліку аб калекцыі дакументаў асабістага паходжання.
Таксама ў ходзе ўрока школьнікам былі прадстаўлены дакументы, якія адчыняюць сутнасць, характар і наступствы акупацыйнага рэжыму, якія сведчаць аб уроне, прычыненым нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пасляваенным аднаўленні і развіцці прамысловых прадпрыемстваў і сельскай гаспадаркі горада Жлобіна і Жлобінскага раёна.
У рамках дадзенага мерапрыемства была прадэманстравана прэзентацыя «Архівісты-пераможцы», зачытаны ўспаміны аб Вялікай Айчыннай вайне з фонда асабістага паходжання (удзел у асноўных баявых аперацыях, бітвах, дакументы аб узнагароджанні), паказаны фатаздамкі ваенных гадоў, рэкамендаваны для прагляду сайты «Архивы Беларуси», «Память народа», «Подвиг народа», «Партизаны Беларуси», «Помните нас», «ОБД Мемориал», віртуальная галерэя памяці пэўных людзей і важных падзей у гісторыі Беларусі на відэахостынгу YouTube.
У мэтах патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення і захаванні памяці аб ахвярах вайны, супрацоўніцтва дзяржаўнага архіва з установамі адукацыі будзе ажыццяўляцца на пастаяннай аснове.