Галоўная / 2017
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
1155 | гадоў назад (862) у летапісах упершыню ўпамінаецца Полацк (Полотеск, Полотьск, Полтеск) |
1025 | гадоў з часу стварэння (992) Полацкай епархіі |
950 | гадоў назад (1067) у “Аповесці мінулых гадоў” упершыню ўпамінаецца Мінск (Меньск, Менеск) |
950 | гадоў назад (1067) у летапісах упершыню ўпамінаецца Орша (Рьша) |
920 | гадоў назад (1097) у летапісах упершыню ўпамінаецца Пінск (Пинеск, Пиньск) |
915 | гадоў назад (1102) заснаваны Барысаў (паводле вызначэння В.М.Тацішчава) |
890 | гадоў назад (1127) у летапісах упершыню ўпамінаецца Гродна (Городень) |
890 | гадоў назад (1127) у летапісах упершыню ўпамінаецца Клецк (Клеческ) |
875 | гадоў назад (1142) у летапісах упершыню ўпамінаюцца Гомель (Гомий, Гомин) і Рагачоў |
870 | гадоў назад (1147) у летапісах упершыню ўпамінаецца Брагін (Брягин) |
865 | гадоў назад (1152) у Полацку пачалося будаўніцтва Спаса-Ефрасіньеўскага храма мясцовым дойлідам Іаанам (заказчыца Ефрасіння) |
765 | гадоў назад (1252) у летапісах упершыню ўпамінаюцца Навагрудак (Новгородок), Слонім (Услонім), Ваўкавыск (Волковыескъ) і Здзітаў (цяпер вёска ў Бярозаўскім раёне) |
750 | гадоў назад (1267) заснаваны Магілёў (паводле Магілёўскай хронікі, іншыя дакументы адносяць заснаванне Магілёва да 1320 г.) |
730 | гадоў назад (1287) у летапісах упершыню ўпамінаецца Кобрын |
710 | гадоў з часу ўваходжання (1307) Полацкага княства ў склад Вялікага княства Літоўскага на правах аўтаноміі паводле дагавора – “ряда” |
655 | гадоў назад (1362) войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам разграмілі аб’яднаныя сілы Залатой Арды на р. Сінія Воды |
630 | гадоў назад (1387) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Бабруйск (Бобровск, Бобруеск, Бобрусек) і Ігумен (з 1923 г. Чэрвень) |
610 | гадоў назад (1407) заключаны гандлёвы дагавор паміж Полацкам і Рыгаю |
610 | гадоў назад (1407) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Докшыцы |
570 | гадоў назад (1447) з’явіліся першыя пісьмовыя звесткі пра Радашковічы |
565 | гадоў з часу першага ўпамінання (1452) у пісьмовых крыніцах Драгічына (спачатку меў назву Давячоравічы) |
540 | гадоў з часу першага ўпамінання (1477) у пісьмовых крыніцах горада Бяроза (спачатку вёска ў Слонімскім, затым Кобрынскім паветах, да 1940 г. Бяроза Картузская, Картуз-Бяроза) |
530 | гадоў назад (1487) з’явіліся першыя пісьмовыя звесткі пра горад Пружаны (пачатковая назва Дабучын) |
505 | гадоў назад (1512) упершыню ўпамінаюцца Хойнікі як вёска так званага Брагінскага графства ў Вялікім княстве Літоўскім |
500 | гадоў з пачатку выдавецкай дзейнасці (1517) Францыска Скарыны ў Празе (да 1519 г. выдадзена 23 кнігі Бібліі) |
495 | гадоў з часу стварэння (1522) Францыскам Скарынам друкарні ў Вільні, першай на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Выданне “Малой падарожнай кнігі” |
490 | гадоў з дня нараджэння Астрожскага Канстанціна Васіля (1527 – 1608), палітычнага і культурнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага |
465 | гадоў з часу першага ўпамінання (1552) у пісьмовых крыніцах горада Паставы |
465 | гадоў з часу першага ўпамінання (1552) у пісьмовых крыніцах мястэчка Лагішын (зараз гарадскі пасёлак у Пінскім раёне) |
465 | гадоў з часу першага ўпамінання (1552) у пісьмовых крыніцах мястэчка Ружаны (зараз гарадскі пасёлак у Пружанскім раёне) |
455 | гадоў з часу выдання (1562) Сымонам Будным у Нясвіжскай друкарні “Катэхізіса” |
450 | гадоў назад (1567) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Міёры (Мёры) |
440 | гадоў з дня нараджэння Сматрыцкага Мялеція (свецкае імя Максім Герасімавіч) (1577 – 1633), беларускага і ўкраінскага пісьменніка-палеміста, грамадскага і царкоўнага дзеяча |
440 | гадоў з часу атрымання (1577) гарадамі Магілёў, Мазыр і мястэчкам Ула (цяпер гарадскі пасёлак у Полацкім раёне) самакіравання паводле магдэбургскага права |
430 | гадоў назад (1587) Ліда атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права |
420 | гадоў назад (1597) Віцебск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
420 | гадоў назад нарадзіўся Філіповіч Афанасій (1597 – 1648), беларускі пісьменнік-публіцыст, грамадскі, палітычны і царкоўны дзеяч |
400 | гадоў з часу заснавання (1617) гімназіі ў Слуцку, адной са старэйшых сярэдніх навучальных устаноў у Беларусі (з 1788 г. публічнае евангелісцкае вучылішча, з 1809 г. павятовае вучылішча, з 1827 г. гімназія, у 1868 – 1918 гг. класічная гімназія) |
375 | гадоў з дня нараджэння Абуховіча Тэадора (1642 – 1707), пісьменніка-мемуарыста, дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага |
365 | гадоў назад (1652) мястэчкі Капыль і Жыровічы (зараз вёска, цэнтр сельсавета ў Слонімскім раёне) атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права |
350 | гадоў з часу адкрыцця (1667) першага ў Беларусі міждзяржаўнага паштовага маршрута: Вільня – Мінск – Магілёў – Смаленск – Масква |
300 | гадоў назад (1717) заснавана Налібоцкая шкляная мануфактура (вёскі Налібакі і Янкавічы Стаўбцоўскага раёна), адна з буйнейшых шкляных мануфактур у Беларусі ў XVIII – XIX cт. (існавала па 1866 г.) |
280 | гадоў назад (1737) заснавана шкляная мануфактура ў мястэчку Урэчча (зараз у Любанскім раёне, існавала па 1846 г.) |
275 | гадоў з часу заснавання (1742) Свержанскай фаянсавай мануфактуры (мяст. Свержань Навагрудскага павета, зараз вёска Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна, існавала па 1760 г.) |
265 | гадоў назад (1752) заснавана Нясвіжская суконная мануфактура (існавала па 1867 г.) |
255 | гадоў назад (1762) мястэчкі Бобр (зараз гарадскі пасёлак у Крупскім раёне), Стары Мядзел (зараз частка горада Мядзел) і горад Шклоў атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права |
255 | гадоў назад (1762) у Гродне заснавана балетнае вучылішча (існавала да 1785 г.) |
250 | гадоў назад нарадзіўся Кажынскі Мацей (1767 – 1823), спявак, акцёр, рэжысёр і антрэпрэнёр, стваральнік першага пастаяннага тэатра ў Мінску (на польскай мове) |
245 | гадоў з часу ўтварэння (1772) Магілёўскай губерні (існавала ў 1772 – 1778 гг. і 1802 – 1919 гг.) |
240 | гадоў назад нарадзіўся Аляшкевіч Іосіф Іванавіч (1777 – 1830), беларускі жывапісец-партрэтыст |
240 | гадоў назад (1777) пачалося будаўніцтва Гомельскага палаца-паркавага ансамбля |
240 | гадоў назад (1777) заснавана Слонімская друкарня (існавала па 1782 г.) |
230 | гадоў назад (1787) у Полацку пачала дзейнічаць друкарня пры Полацкім езуіцкім калегіуме (існавала па 1820 г.) |
220 | гадоў назад (1797) распрацаваны першы праектны план забудовы Мінска |
220 | гадоў назад (1797) заснавана Мінская губернская друкарня (існавала па 1917 г.) |
220 | гадоў назад (1797) заснавана Віцебская губернская друкарня (існавала па 1917 г. з перапынкам у 1812 – 1815 гг.) |
220 | гадоў назад (1797) пачалося будаўніцтва Бярэзінскага канала, які злучыў басейны рэк Днепр і Заходняя Дзвіна (будаўніцтва скончана ў 1805 г.) |
205 | гадоў назад (1812) у Полацку пачала дзейнічаць езуіцкая акадэмія (з правамі ўніверсітэта, існавала па 1820 г.) |
175 | гадоў з часу заснавання (1842) у Лагойскім замку братамі К. і Я.Тышкевічамі першага ў Беларусі гісторыка-археалагічнага музея (музея старажытнасцей) |
165 | гадоў назад (1852) тэатр В.Дуніна-Марцінкевіча паставіў у Мінску першую беларускую оперу “Сялянка” (“Ідылія”) (музыка С.Манюшкі і К.Кржыжаноўскага, лібрэта В.Дуніна-Марцінкевіча) |
155 | гадоў з часу выдання (1862) беларускага буквара (выдадзены ў Варшаве А.У.Аскеркам) |
155 | гадоў з часу выдання (1862) нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай, першай беларускамоўнай газеты “Mużyckaja prauda” (“Мужыцкая праўда”). Выдавалася ў 1862 – 1863 гг. К.Каліноўскім, Ф.Ражанскім, С.Сангіным (Сонгіным), В.Урублеўскім |
155 | гадоў з часу заснавання (1862) Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў (існаваў па 1903 г.) |
155 | гадоў з часу заснавання (1862) Гродзенскай тытунёвай фабрыкі (з 1964 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Нёман”, з 1988 г. Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”, з 2000 г. рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман” ) |
145 | гадоў з часу адкрыцця (1872) Полацкай настаўніцкай семінарыі (з 1912 г. імя Я.П.Кульнева, існавала па 1918 г.) |
145 | гадоў з часу адкрыцця (1872) у Мінску адзінага ў Беларусі вучылішча арганістаў (існавала па 1897 г.) |
145 | гадоў з пачатку вытворчасці (1872) паперы на Добрушскай папяровай фабрыцы (з 1877 г. таварыства “Добрушская папяровая фабрыка”, з 1922 г. Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы”, з 1951 г. цэлюлозна-папяровы камбінат “Герой працы”, з 1976 г. Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы”, цяпер Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы” адкрытага акцыянернага таварыства “Кіруючая кампанія холдынга “Беларускія шпалеры”) |
145 | гадоў назад (1872) заснавана чыгуначная станцыя Асіповічы Лібава-Роменскай чыгункі |
140 | гадоў з часу заснавання (1877) Віцебскага чыгуналіцейна-машынабудаўнічага завода (з 1922 г. імя Камінтэрна, у 1940 г. на базе завода створаны Віцебскі станкабудаўнічы завод імя Камінтэрна, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “ВІСТАН”) |
135 | гадоў назад (1882) пачалося будаўніцтва чыгункі Пінск – Жабінка |
130 | гадоў назад (1887) завершана пракладка чыгуначнай лініі Гомель – Бранск Палескай чыгункі |
125 | гадоў назад (1892) у Пінску заснавана запалкавая фабрыка “Прагрэс – Вулкан” (у 1959 г. на базе фанернага завода і запалкавай фабрыкі створаны фанерна-запалкавы камбінат, з 1971 г. у вытворчым аб’яднанні “Пінскдрэў”, цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”) |
125 | гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю (1892) у Мінску трамвая-конкі |
125 | гадоў назад (1892) пачала сваю работу першая на тэрыторыі Расійскай імперыі Віцебская акулярная фабрыка (дзейнічала да 1941 г.) |
125 | гадоў назад нарадзіўся Бразер Абрам Маркавіч (1892 – 1942), беларускі скульптар, жывапісец і графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі |
120 | гадоў з часу заснавання (1897) у Віцебску школы-майстэрні Ю.Пэна (існавала па 1918 г.) |
120 | гадоў назад (1897) праводзіўся першы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расіі, паводле якому на тэрыторыі Беларусі (у сучасных межах) жыло 6380 тыс. чалавек |
120 | гадоў з часу заснавання (1897) Магілёўскага царкоўна-археалагічнага музея (існаваў па 1918 г., экспанаты перададзены Магілёўскаму губернскаму музею) |
115 | гадоў назад (1902) у Пецярбургу беларусамі – студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў створана культурна-асветная арганізацыя “Круг беларускай народнай прасветы і культуры” (існавала па 1904 г.) |
115 | гадоў назад (1902) у Барысаве адкрыта папяровая фабрыка “Папірус” (дзейнічала па 1925 г.) |
115 | гадоў назад (1902) у Ваўкавыску створаны чыгуналіцейны завод (з 1962 г. Ваўкавыскі завод ліцейнага абсталявання, цяпер рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Ваўкавыскі завод ліцейнага абсталявання”) |
115 | гадоў назад (1902) праз Магілёў пракладзена Пецярбургска-Адэская чыгунка |
110 | гадоў назад (1907) у Вільні створана выдавецтва “Нашай Нівы” (існавала па 1914 г.) |
110 | гадоў назад (1907) створана першая беларуская тэатральная трупа Ігната Буйніцкага (існавала па 1913 г.) |
110 | гадоў назад (1907) у Мінску заснаваны лесапільны завод (з 1921 г. першы дзяржаўны лесапільна-мэблевы завод “Дрэваапрацоўшчык”, на базе якога ў 1940 г. створаны Мінскі радыёзавод, з 1958 г. Мінскі прыборабудаўнічы завод імя У.І.Леніна, з 1971 г. Мінскае вытворчае аб’яднанне імя У.І.Леніна, з 1992 г. Беларускае вытворчае аб’яднанне радыётэхнікі “БелВАР”, з 1996 г. дзяржаўнае прадпрыемства “БелВАР”, з 1997 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі прыборабудаўнічы завод”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Амкадор-Белвар”) |
110 | гадоў з часу заснавання (1907) у Вільні Таварыства сяброў навук (займалася даследаваннем гісторыі, этнаграфіі, культуры і прыроды Літвы, Беларусі і Польшчы, існавала па 1939 г.) |
110 | гадоў з часу адкрыцця (1907) Мінскага музычнага вучылішча. Заснавана па ініцыятыве скрыпача Н.Рубінштэйна (існавала па 1915 г.) |
105 | гадоў назад (1912) створаны Мінскі гарадскі музей (існаваў па 1915 г.) |
105 | гадоў з часу выдання (1912) у Пецярбургу літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага альманаха “Маладая Беларусь” (выдаваўся па 1913 г.) |
105 | гадоў назад (1912) ва ўрочышчы Ялізава (цяпер рабочы пасёлак у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці) пабудаваны шклозавод (пасля 1917 г. меў назву “Кастрычнік”, з 2002 г. беларуска-аўстрыйскае сумеснае закрытае акцыянернае таварыства “Шклозавод Ялізава”) |
100 | гадоў назад нарадзіўся Амельянюк Уладзімір Сцяпанавіч (1917 – 1942), адзін з арганізатараў Мінскага антыфашысцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза |
100 | гадоў назад нарадзіўся Сурначоў Мікола (Мікалай Мікалаевіч) (1917 – 1945), беларускі паэт |
95 | гадоў з часу заснавання (1922) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (заснавана як аб’яднаная Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка, з 1926 г. Беларуская дзяржаўная бібліятэка, з 1932 г. імя У.І.Леніна, з 1992 г. сучасная назва) |
95 | гадоў з часу заснавання (1922) Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, навуковага цэнтра нацыянальнай бібліяграфіі і статыстыкі друку (заснавана як Беларуская кніжная палата пры Беларускай дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэцы, з 1977 г. самастойная ўстанова ў сістэме Дзяржкамдруку Беларусі, да 1992 г. называлася Дзяржаўная кніжная палата Беларусі) |
95 | гадоў з часу заснавання (1922) у Вільні Беларускай драматычнай майстроўні, аматарскай тэатральнай студыі (існавала да 1925 г.) |
95 | гадоў назад (1922) у Мінску адкрылася першая ў Беларусі станцыя хуткай медыцынскай дапамогі |
95 | гадоў з часу стварэння (1922) сталярнай майстэрні ў Бабруйску (з 1926 г. мэблевая фабрыка імя С.М.Халтурына, у 1971 – 1990 гг. у вытворчым аб’яднанні “Бабруйскдрэў”, з 1992 г. народнае аб’яднанне “Бабруйскмэбля”, з 2000 г. закрытае акцыянернае таварыства “Бабруйскмэбля”) |
95 | гадоў назад (1922) у Радашковічах пачала працаваць беларуская гімназія імя Ф.Скарыны (існавала па 1928 г.) |
90 | гадоў з часу выхаду (1927) першага нумара літаратурна-мастацкага часопіса “Узвышша” (выходзіў у Мінску па 1931 г.) |
90 | гадоў назад (1927) у г.п. Тураве адкрыўся краязнаўчы музей |
90 | гадоў з часу заснавання (1927) Мінскага завода “Ударнік” (заснаваны як фабрыка “Адраджэнне”, з 1930 г. вагавы завод “Ударнік”, з 1991 г. адзін з заснавальнікаў адкрытага акцыянернага таварыства “Амкадор”, з 2002 г. структурнае падраздзяленне адкрытага акцыянернага таварыства “Амкадор”) |
90 | гадоў з часу заснавання (1927) Беларускага санітарна-гігіенічнага інстытута (з 2000 г. Навукова-даследчы санітарна-гігіенічны інстытут, цяпер Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр гігіены) |
90 | гадоў з пачатку будаўніцтва (1927) Асінаўскай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (БелДРЭС). Дала першы ток у 1930 г. |
90 | гадоў назад (1927) заснаваны Гродзенскі дзяржаўны заапарк |
90 | гадоў назад (1927) у Слоніме заснавана кардонная фабрыка “Альбярцін” (з 1988 г. народнае прадпрыемства “Альбярцін”, з 1995 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін”) |
85 | гадоў з часу стварэння (1932) Дзяржаўнага акадэмічнага рускага драматычнага тэатра Беларусі (створаны ў Бабруйску на базе вандроўнай рускай трупы як Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР, з 1955 г. імя М.Горкага, з 1994 г. акадэмічны, з 1999 г. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага) |
85 | гадоў з часу заснавання (1932) Інстытута торфу Акадэміі навук Беларусі (з 1990 г. Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Акадэміі навук Беларусі, цяпер Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) |
85 | гадоў з часу адкрыцця (1932) Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 г. Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі) |
80 | гадоў назад (1937) пушчана 1-я чарга Аршанскага льнокамбіната |
80 | гадоў назад (1937) створана Беларуская дзяржаўная філармонія |
70 | гадоў назад (1947) уступіў у лік дзеючых Маладзечанскі ліцейна-механічны завод (з 1958 г. Маладзечанскі станкабудаўнічы завод, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Маладзечанскі станкабудаўнічы завод”) |
70 | гадоў з часу заснавання (1947) Мінскага мастацкага вучылішча (з 1969 г. імя А.К.Глебава, цяпер Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К.Глебава) |
70 | гадоў назад (1947) створана Беларускае таварыства “Веды”, грамадская асветная арганізацыя (першапачаткова існавала ў складзе Усесаюзнага таварыства “Веды”) |
70 | гадоў назад (1947) уведзена ў эксплуатацыю першая чарга Мінскага тонкасуконнага камбіната (з 1981 г. Мінскае вытворчае тонкасуконнае аб’яднанне, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Сукно”) |
70 | гадоў назад (1947) заснаваны Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум (з 1965 г. Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, цяпер Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж) |
70 | гадоў назад (1947) заснаваны Крычаўскі завод гумавых вырабаў (цяпер рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства “Крычаўскі завод гумавых вырабаў”) |
70 | гадоў з часу заснавання (1947) у Скідзелі Беларускага цукровага камбіната (заснаваны на базе Скідзельскага буракасаўгаса, Гродзенскай буракабазы і Беларускага цукровага завода, з 1997 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Скідзельскі цукровы камбінат”) |
65 | гадоў з часу стварэння (1952) Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча (у 1959 – 1964 гг. Беларускі дзяржаўны ансамбль песні і танца, з 1965 г. Дзяржаўны народны хор БССР, з 1983 г. акадэмічны, з 1988 г. імя Г.І.Цітовіча, з 1992 г. Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, з 2002 г. сучасная назва) |
65 | гадоў з часу выдання (1952) у Мінску літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “Нёман” |
65 | гадоў з часу заснавання (1952) Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава (да 1963 г. Інстытут энергетыкі Акадэміі навук Беларусі, з 1963 г. Інстытут цепла- і масаабмену, з 1990 г. Акадэмічны навуковы комплекс “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава”) |
65 | гадоў назад (1952) у Мінску адкрыта першая тралейбусная лінія |
65 | гадоў назад (1952) у Рэчыцы заснаваны краязнаўчы музей |
65 | гадоў назад (1952) заснаваны Мазырскі педагагічны інстытут (з 1964 г. імя Н.К.Крупскай, з 2002 г. Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, з 2006 г. імя І.П.Шамякіна) |
65 | гадоў назад (1952) створаны Аршанскі завод швейных машын (з 1968 г. завод лёгкага машынабудавання “Легмаш”, з 1976 г. галаўное прадпрыемства Усесаюзнага вытворчага аб’яднання “Прамшвеймаш”, з 1991 г. арэнднае прадпрыемства вытворчае аб’яднанне “Прамшвеймаш”, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Орша”, з 2004 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Завод швейных машын”, з 2006 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Завод швейных машын” вытворчага аб’яднання “Беларускі металургічны завод”, з 2007 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Завод “Легмаш”, з 2012 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Завод “Легмаш” холдынга “Беларуская металургічная кампанія”) |
60 | гадоў назад (1957) заснаваны Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1993 г. імя К.Крапівы) |
60 | гадоў з часу заснавання (1957) Крычаўскага цэментна-шыфернага камбіната (створаны на базе цэментнага і шыфернага заводаў, з 1980 г. вытворчае аб’яднанне “Крычаўцэментнашыфер”, цяпер вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Крычаўцэментнашыфер”) |
55 | гадоў з часу стварэння (1962) Беларускага таварыства аховы прыроды |
55 | гадоў з часу стварэння (1962) Саюза кінематаграфістаў Беларусі (створаны на І з’ездзе работнікаў кіно 15 лістапада 1962 г.) |
50 | гадоў назад (1967) пачата будаўніцтва Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода (цяпер рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання”) |
50 | гадоў назад (1967) створаны Гродзенскі гісторыка-археалагічны запаведнік |
50 | гадоў назад (1967) пачаў сваю дзейнасць Гродзенскі прадзільна-нітачны камбінат (да 1973 г. бавоўнапрадзільная фабрыка, з 1980 г. галаўное прадпрыемства Гродзенскага вытворчага прадзільна-нітачнага аб’яднання, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Гранітэкс”) |
50 | гадоў назад (1967) у Заслаўі створаны гісторыка-археалагічны запаведнік (з 1986 г. Дзяржаўны гісторыка-культурны запаведнік “Заслаўе”) |
50 | гадоў назад (1967) створана Гродзенская фабрыка пальчаткавых вырабаў (цяпер Гродзенская пальчаткавая фірма “Акцэнт” адкрытае акцыянернае таварыства ) |
45 | гадоў назад (1972) на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва “Беларусь” створана выдавецтва “Мастацкая літаратура” |
45 | гадоў з часу стварэння (1972) Гандлёва-прамысловай палаты, незалежнай грамадскай арганізацыі, якая спрыяе развіццю гандлёва-эканамічных і навукова-тэхнічных сувязей Беларусі з замежнымі краінамі |
45 | гадоў назад (1972) пачаў сваю работу Бабруйскі шынны камбінат (з 1976 г. вытворчае аб’яднанне “Бабруйскшына”, з 1991 г. “Белшына”, з 2000 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Белшына”) |
40 | гадоў назад (1977) заснаваны Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (адкрыты для наведвання ў 1979 г.) |
30 | гадоў з часу заснавання (1987) Інстытута радыёбіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
30 | гадоў з часу стварэння (1987) Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь (зараз заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь”) |
30 | гадоў з часу заснавання (1987) у Мінску Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры |
30 | гадоў з часу стварэння (1987) Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі, добраахвотнай грамадскай творчай арганізацыі работнікаў тэатральнага мастацтва (створаны на базе Беларускага тэатральнага аб’яднання) |
30 | гадоў з часу заснавання (1987) Саюза дызайнераў Беларусі, добраахвотнай грамадскай творчай арганізацыі спецыялістаў у галіне дызайну |
30 | гадоў назад (1987) заснаваны Мінскі драматычны тэатр “Дзе-Я?” (з 2004 г. мае назву Новы драматычны тэатр г. Мінска) |
30 | гадоў назад (1987) створаны Мінскі тэатр сатыры і гумару “Хрыстафор” |
25 | гадоў назад (1992) выйшаў у свет часопіс “Тэатральная Беларусь” (з 1995 г. меў назву “Тэатральная творчасць”, выдаваўся па 1998 г.) |
25 | гадоў назад (1992) створаны Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі, добраахвотная творчая грамадская арганізацыя майстроў народнай творчасці і традыцыйных мастацкіх рамёстваў |
25 | гадоў назад (1992) створана нацыянальнае тэатральна-канцэртнае аб’яднанне “Беларуская капэла” |
25 | гадоў з часу заснавання (1992) Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
25 | гадоў назад (1992) у Жлобіне адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей |
20 | гадоў назад (1997) у Мінску заснаваны Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (адкрыты ў 1998 г.) |