Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
2020 год
Ліпень |
1 | 95 гадоў з дня нараджэння Шыльнікоўскай Васілісы Паўлаўны (1925 – 1991), заслужанага архітэктара Беларусі |
2 | 100 гадоў з дня нараджэння Лісіцына Міхаіла Аркадзьевіча (Майсея Айзікавіча) (1920 – 2004), беларускага музыканта, дырыжора, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі |
3 | Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) |
6 | 120 гадоў з дня нараджэння Лупіновіча Івана Сцяпанавіча (1900 – 1968), глебазнаўца і аграхіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі |
115 гадоў з дня нараджэння Глебкі Пятра Фёдаравіча (1905 – 1969), беларускага паэта, перакладчыка, драматурга, вучонага, грамадскага дзеяча |
|
7-9 |
25 гадоў назад (1995) у в. Аўцюкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці праходзіў І Усебеларускі фестываль народнага гумару |
9 |
65 гадоў назад (1955) у Мінску адкрылася дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава |
10 |
120 гадоў з дня нараджэння Сергіевіча Пятра Аляксандравіча (1900 – 1984), беларускага жывапісца і графіка |
110 гадоў з дня нараджэння Астравумава Сяргея Паўлавіча (1910 – 1991), беларускага акцёра і рэжысёра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі |
|
40 гадоў назад (1980) заснаваны Літаратурны музей Петруся Броўкі ў Мінску | |
40 гадоў з часу заснавання (1980) хаты-музея Петруся Броўкі ў в. Пуцілкавічы Ушацкага раёна |
|
11 |
90 гадоў з дня нараджэння Рэя Івана Пятровіча (1930 – 2002), беларускага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
14 | 100 гадоў з дня нараджэння Астапенкі Алеся (Аляксандра Кірылавіча) (1920 – 1970), беларускага паэта, перакладчыка |
15 | 120 гадоў з дня нараджэння Дубоўкі Уладзіміра Мікалаевіча (1900 – 1976), беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка |
16 |
70 гадоў з дня нараджэння (1950) Белавусавай Галіны Аляксандраўны, беларускай танцоўшчыцы, заслужанай артысткі Беларусі |
70 гадоў з дня нараджэння (1950) Цвятковай Ірыны Міхайлаўны, беларускага кампазітара, заслужанай артысткі Беларусі |
|
20 | 140 гадоў з дня нараджэння Леўчыка Гальяша (сапр. Ляўковіч Ілья Міхайлавіч) (1880 – 1944), беларускага пісьменніка, перакладчыка |
22 |
125 гадоў з дня нараджэння Сухога Паўла Восіпавіча (1895 – 1975), савецкага авіяканструктара, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы |
23 | 100 гадоў з дня нараджэння Карнеевай Ніны Аляксееўны (1920 – 2007), беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі |
25 |
180 гадоў з дня нараджэння Крачкоўскага Юльяна Фаміча (1840 – 1903), беларускага фалькларыста, этнографа, гісторыка, педагога |
27 |
30 гадоў назад (1990) Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР |
28 |
110 гадоў з дня нараджэння Стэльмаха Уладзіміра Мацвеевіча (1910 – 1974), беларускага тэатральнага дзеяча, пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
75 гадоў з дня нараджэння (1945) Белацаркоўскага Рыгора Якаўлевіча, беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі | |
29 | 55 гадоў назад (1965) у Мінску адкрыты планетарый |
2020 год
Жнівень |
1 |
110 гадоў з дня нараджэння Хацкевіча Сцяпана Фёдаравіча (1910 – 1979), беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі |
4 |
75 гадоў назад (1945) выйшла пастанова Савета народных камісараў БССР і ЦК КП(б)Б аб адкрыцці ў Мінску Літаратурнага музея Янкі Купалы (адкрыты для наведвання 20 верасня 1945 г.) |
75 гадоў з часу заснавання (1945) філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы |
|
75 гадоў з часу заснавання (1945) філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Ляўках |
|
6 |
180 гадоў з дня нараджэння Абуховіча Альгерда Рышардавіча (літ. псеўд. Граф Бандзінэлі) (1840 – 1898), беларускага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры |
7 |
110 гадоў з дня нараджэння Цітовіча Генадзя Іванавіча (1910 – 1986), дзеяча харавога мастацтва, дырыжора, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
9 | 110 гадоў з дня нараджэння Геніюш Ларысы Антонаўны (1910 – 1983), беларускай паэтэсы |
10 |
100 гадоў з пачатку дзейнасці (1920) у Мінску тэатральнай трупы У.І.Галубка (з 1926 г. Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр, з 1932 г. Беларускі трэці дзяржаўны тэатр (БДТ-3), існаваў да 1937 г.) |
90 гадоў з часу адкрыцця (1930) у Мінску І Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы |
|
14 |
635 гадоў назад (1385) падпісана Крэўская унія – дагавор аб саюзе Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства |
95 гадоў з дня нараджэння Пратасені Віктара Сазонтавіча (1925 – 2001), беларускага жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
|
15 |
180 гадоў з часу адкрыцця (1840) Горы-Горацкай земляробчай школы (з 1848 г. Горы-Горацкі земляробчы інстытут, з 1925 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, цяпер Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія) |
16 |
100 гадоў з дня нараджэння Бяды Леаніда Ігнатавіча (1920 – 1976), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, двойчы Героя Савецкага Саюза |
85 гадоў з дня нараджэння Падлужнага Аляксандра Іосіфавіча (1935 – 2005), беларускага мовазнаўца, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
|
19 |
110 гадоў з дня нараджэння Жаўрука Алеся (сапр. Сінічкін Аляксандр Дзмітрыевіч) (1910 – 1942), беларускага паэта |
85 гадоў з дня нараджэння Кірычэнкі Віктара Лук’янавіча (1935 – 1974), беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі |
|
21 |
95 гадоў з дня нараджэння Сідарэнкі Георгія Іванавіча (1925 – 2014), вучонага ў галіне кардыялогіі, акадэміка Нацынальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, заслужанага вынаходца Беларусі |
25 | 110 гадоў з дня нараджэння Корбана Уладзіміра Іванавіча (1910 – 1971), беларускага сатырыка, байкапісца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі |
27 | 70 гадоў з дня нараджэння (1950) Каржанеўскай Галіны Анатольеўны, беларускай паэтэсы, драматурга |
29 | 95 гадоў з дня нараджэння Рыжковай Ганны Паўлаўны (1925 – 1993), беларускай артысткі эстрады, заслужанай артысткі Беларусі |
60 гадоў з часу стварэння (1960) Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды (цяпер Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь) | |
31 | 105 гадоў з дня нараджэння Казекі Янкі (Івана Дарафеевіча) (1915 – 2000), беларускага крытыка і літаратуразнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі |
2020 год
Верасень |
1 | 120 гадоў з дня нараджэння Баранавых Сымона (сапр. Баранаў Сымон Якаўлевіч) (1900 – 1942), беларускага пісьменніка |
110 гадоў з дня нараджэння Раеўскага Андрэя Пятровіча (1910 – 1993), рускага і беларускага рэжысёра і акцёра, заслужанага артыста Беларусі |
|
105 гадоў назад (1915) у мястэчку Баруны Ашмянскага павета (цяпер в. Баруны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці) створана настаўніцкая семінарыя (існавала да 1933 г.) | |
3 |
105 гадоў з дня нараджэння Райскага Барыса Іпалітавіча (1915 – 1993), беларускага дырыжора, заслужанага артыста Беларусі |
90 гадоў з дня нараджэння Ткачова Паўла Іванавіча (1930 – 1998), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі |
|
5 | 70 гадоў з дня нараджэння (1950) Камкова Уладзіміра Цярэнцьевіча, беларускага артыста балета, народнага артыста Беларусі |
6 |
Дзень беларускай пісьменнасці |
8 | 30 гадоў назад (1990) быў адкрыты Полацкі музей беларускага кнігадрукавання |
11 |
165 гадоў з дня нараджэння Раманава Еўдакіма Раманавіча (1855 – 1922), беларускага этнографа, фалькларыста, археолага і мовазнаўца |
120 гадоў з дня нараджэння Русіянава Івана Мікітавіча (1900 – 1984), удзельніка баёў у Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза |
|
14 | 100 гадоў з часу адкрыцця (1920) у Мінску Беларускага дзяржаўнага тэатра (з 1926 г. Першы беларускі дзяржаўны тэатр, з 1944 г. імя Я.Купалы, з 1955 г. акадэмічны, з 1993 г. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы) |
16 | 100 гадоў назад (1920) створаны Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку |
20 | 110 гадоў з дня нараджэння Лыкава Аляксея Васілевіча (1910 – 1974), вучонага ў галіне цепла- і масапераносу, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Расіі |
21 | 115 гадоў з дня нараджэння Чуніхіна Сяргея Антонавіча (1905 – 1985), матэматыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі |
105 гадоў з дня нараджэння Папова Іосіфа Сцяпанавіча (1915 – 1984), беларускага рэжысёра, педагога, народнага артыста Беларусі |
|
100 гадоў з дня нараджэння Мусінскага Сяргея Сцяпанавіча (1920 – 2008), заслужанага архітэктара Беларусі | |
95 гадоў з дня нараджэння Романа Алега Уладзіслававіча (1925 – 2013), вучонага ў галіне парашковай металургіі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі | |
25 | 125 гадоў з дня нараджэння Лявіцкай (па мужу Лёсік) Ванды Антонаўны (1895 – 1968), беларускай пісьменніцы |
29 | 140 гадоў з дня нараджэння Сахарава Сяргея Пятровіча (1880 – 1954), беларускага фалькларыста, этнографа, педагога |
2020
Кастрычнік |
1 | 90 гадоў з часу стварэння (1930) Беларускай студыі оперы і балета (створана на базе спецыяльнага вышэйшага опернага класа Беларускага дзяржаўнага тэхнікума, у 1933 г. рэарганізавана ў Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР, з 1940 г. Вялікі, з 1964 г. акадэмічны, з 1994 г. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, з 1996 г. Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь, цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь) |
2 | 30 гадоў з пачатку выдання (1990) “Народнай газеты” |
4 | 80 гадоў з дня нараджэння (1940) Алая Анатоля Іванавіча, беларускага рэжысёра, аператара, сцэнарыста дакументальнага кіно, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
6 | Дзень архівіста |
70 гадоў з дня нараджэння (1950) Траяна Юрыя Антонавіча, беларускага артыста балета, народнага артыста Беларусі | |
7 |
255 гадоў з дня нараджэння Агінскага Міхала Клеафаса (1765 – 1833), кампазітара, дыпламата, дзяржаўнага дзеяча |
115 гадоў з дня нараджэння Смольскага Мікалая Уладзіслававіча (1905 – 1976), батаніка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі | |
10 | 95 гадоў з дня нараджэння Арцёменка Кацярыны Гаўрылаўны (1925 – 1998), майстра пляцення мастацкіх вырабаў з саломы, заснавальніка саломапляцення, заслужанага работніка культуры Беларусі |
80 гадоў з дня нараджэння Тарасава Канстанціна Іванавіча (1940 – 2010), беларускага пісьменніка, публіцыста | |
14 | 80 гадоў з дня нараджэння Іванова Леаніда Леанідавіча (1940 – 2009), беларускага дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі |
15 | 115 гадоў з дня нараджэння Чабатарова Рамана Сямёнавіча (1905 – 1981), беларускага вучонага ў галіне паразіталогіі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі |
16 | 110 гадоў з дня нараджэння Падкавырава Пятра Пятровіча (1910 – 1977), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
85 гадоў з дня нараджэння (1935) Заборава Барыса Абрамавіча, беларускага жывапісца, графіка | |
80 гадоў з дня нараджэння (1940) Шатэрніка Аляксандра Сяргеевіча, беларускага скульптара, жывапісца | |
65 гадоў з часу адкрыцця (1955) у Ашмянах раённага краязнаўчага музея імя Ф.Багушэвіча | |
17 | 120 гадоў з дня нараджэння Гембіцкага Ібрагіма Рафаілавіча (1900 – 1974), беларускага графіка |
19 | 130 гадоў з дня нараджэння Палуяна Сяргея Епіфанавіча (1890 – 1910), беларускага пісьменніка, публіцыста, аднаго з пачынальнікаў беларускай прафесійнай літаратурнай крытыкі |
20 | 135 гадоў з дня нараджэння Бурбіса Аляксандра Лаўрэнавіча (1885 – 1922), дзеяча беларускага нацыянальна-вызваленчага руху першай чвэрці ХХ ст. |
26 | 210 гадоў з дня нараджэння Дмахоўскага Генрыха Міхайлавіча (1810 – 1863), беларускага скульптара, аднаго з кіраўнікоў рэвалюцыйнага руху ў Беларусі і Польшчы |
27 | 145 гадоў з дня нараджэння Клейнбарта Льва Максімавіча (1875 – 1950), крытыка, публіцыста, даследчыка беларускай літаратуры |
28 | 70 гадоў з дня нараджэння (1950) Дундзіна Мікалая Мікалаевіча, беларускага жывапісца |
30 | 115 гадоў з дня нараджэння Бембеля Андрэя Ануфрыевіча (1905 – 1986), беларускага скульптара, народнага мастака Беларусі |
31 | 90 гадоў назад (1930) у Гомелі адкрыты аграпедагагічны інстытут (з 1933 г. педагагічны інстытут, з 1938 г. імя Чкалава, з 1969 г. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, з 1988 г. імя Ф.Скарыны) |
90 гадоў з дня нараджэння (1930) Гумілеўскага Льва Мікалаевіча, беларускага скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага мастака Беларусі | |
60 гадоў з часу адкрыця (1960) Беларускага навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі (з 1965 г. у пас. Лясны Мінскага раёна, цяпер дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі и медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава”) | |
60 гадоў назад (1960) адбыўся пуск газаправода “Дашава – Мінск” |
2020 год
Лістапад |
1 | 125 гадоў з дня нараджэння Крыловіча Уладзіміра Мікалаевіча (1895 – 1937), беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі |
40 гадоў назад (1980) адкрыты Гродзенскі абласны тэатр лялек | |
2 | Дзень памяці |
60 гадоў з дня нараджэння (1960) Наварыча Алеся (сапр. Трушко Аляксандр Іванавіч), беларускага пісьменніка | |
3 | 130 гадоў з дня нараджэння Бонч-Асмалоўскага Глеба Анатольевіча (1890 – 1943), беларускага антраполага і археолага |
6 | 220 гадоў з дня нараджэння Ходзькі Леанарда (1800 – 1871), беларускага гісторыка, публіцыста, бібліёграфа, выдаўца |
7 | Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі |
110 гадоў з дня нараджэння Скарапанава Сцяпана Гардзеевіча (1910 – 1999), вучонага ў галіне агульнага земляробства, меліярацыі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі | |
90 гадоў з дня нараджэння Царанковай Людмілы Пятроўны (1930 – 2006), беларускай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі | |
90 гадоў назад (1930) уведзена ў дзеянне Магілёўская фабрыка штучнага валакна (з 1945 г. завод штучнага валакна імя В.Куйбышава, з 1975 г. у Магілёўскім вытворчым аб’яднанні “Хімвалакно”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Магілёўхімвалакно”) | |
7-8 | 90 гадоў назад (1930) уведзена ў эксплуатацыю Асінаўская ДРЭС каля в. Арэхі (цяпер г.п. Арэхаўск Аршанскага раёна Віцебскай вобласці) (з 1931 г. Беларуская ДРЭС) |
8 | 105 гадоў з дня нараджэння Супруненкі Дзмітрыя Аляксеевіча (1915 – 1990), матэматыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі |
90 гадоў назад (1930) уведзена ў эксплуатацыю Віцебская швейная фабрыка “Сцяг індустрыялізацыі” (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Сцяг індустрыялізацыі”) | |
9 | 80 гадоў назад (1940) у Мінску ўступіў у лік дзеючых хлебазавод “Аўтамат”, буйнейшы ў Беларусі |
12 | 100 гадоў з дня нараджэння Макаёнка Андрэя Ягоравіча (1920 – 1982), беларускага драматурга, народнага пісьменніка Беларусі |
13 | 90 гадоў з дня нараджэння (1930) Крыкавай Валянціны Іванаўны, беларускай артысткі балета, педагога, народнай артысткі Беларусі |
14 | 120 гадоў з дня нараджэння Чарнушэвіча Нічыпара Тодаравіча (1900 – 1967), беларускага паэта |
115 гадоў з дня нараджэння Васілька Міхася (сапр. Касцевіч Міхаіл Восіпавіч) (1905 – 1960), беларускага паэта | |
15 | 95 гадоў назад (1925) выйшла ў эфір 1-я перадача Беларускай шырокавяшчальнай радыёстанцыі |
16 | 115 гадоў з дня нараджэння Скрыгана Яна (Івана Аляксеевіча) (1905 – 1992), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі |
19 | 105 гадоў з дня нараджэння Жучкевіча Вадзіма Андрэевіча (1915 – 1985), беларускага географа, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі |
90 гадоў з дня нараджэння Салаўхіна Рэма Іванавіча (1930 – 1988), вучонага ў галіне фізікі і газадынамікі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі | |
20 | 85 гадоў з дня нараджэння (1935) Апіёка Мікалая Афанасьевіча, беларускага жывапісца, графіка, сцэнографа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
70 гадоў з дня нараджэння (1950) Ткачонка Аляксандра Леанідавіча, беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі | |
21 | 120 гадоў з дня нараджэння Дзянісава Міхаіла Іванавіча (1900 – 1971), беларускага спевака, народнага артыста Беларусі |
110 гадоў з дня нараджэння Судніка Міхаіла Раманавіча (1910 – 1995), беларускага мовазнаўца, заслужанага дзеяча навукі Беларусі | |
23 | 120 гадоў з дня нараджэння Ярмолінай Ларысы Аляксандраўны (1900 – 1984), беларускай актрысы, тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
110 гадоў з дня нараджэння Міронава Аляксандра Яўгенавіча (1910 – 1992), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі | |
24 | 115 гадоў з дня нараджэння Любімава Льва Уладзіміравіча (1905 – 1977), беларускага і рускага дырыжора, народнага артыста Беларусі |
60 гадоў з дня нараджэння (1960) Ермалаева Уладзіміра Аляксеевіча, беларускага ваеннага дырыжора, заслужанага артыста Беларусі | |
25 | 40 гадоў з часу адкрыцця (1980) на Буйніцкім полі пад Магілёвым мемарыяльнага знака ў гонар К.М.Сіманава |
26 | 95 гадоў з дня нараджэння Семянякі Юрыя Уладзіміравіча (1925 – 1990), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі, народнага артыста Беларусі |
90 гадоў з дня нараджэння Караткевіча Уладзіміра Сямёнавіча (1930 – 1984), беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, кінасцэнарыста | |
27 | 120 гадоў з дня нараджэння Пукста Рыгора Канстанцінавіча (1900 – 1960), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
2020 год
Снежань |
1 | 100 гадоў з часу стварэння (1920) пры Віленскім універсітэце Беларускага студэнцкага саюза (існаваў да 1939 г.) |
85 гадоў з дня нараджэння Марозавай Валянціны Васілеўны (1935 – 1990), беларускай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі | |
60 гадоў назад (1960) уведзены ў эксплуатацыю Віцебскі тэлевізійны цэнтр | |
2 | 60 гадоў з дня нараджэння (1960) Дадышкіліяні Натэлы Атараўны, беларускай артысткі балета, заслужанай артысткі Беларусі |
4 | 80 гадоў з дня нараджэння (1940) Кудзелі Леаніда Лаўрэнцьевіча, беларускага спевака, педагога, заслужанага артыста Беларусі |
50 гадоў з часу выхаду (1970) Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні Гомеля ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга | |
6 | 220 гадоў з дня нараджэння Ходзькі Іосіфа Іванавіча (1800 – 1881), беларускага падарожніка, геадэзіста, ваеннага тапографа |
95 гадоў назад (1925) адкрылася І Усебеларуская мастацкая выстава | |
10 | 150 гадоў з дня нараджэння Рушчыца Фердынанда Эдуардавіча (1870 – 1936), беларускага жывапісца, графіка, тэатральнага дэкаратара, педагога |
13 | 95 гадоў з дня нараджэння Кудрашовай Клаўдзіі Кузьмінічны (1925 – 2012), беларускай і рускай спявачкі, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР |
14 | 115 гадоў з дня нараджэння Дарожкіна Мікалая Апанасавіча (1905 – 1993), міколага і фітапатолага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі |
110 гадоў з дня нараджэння Юркевіча Сяргея Пятровіча (1910 – 1985), беларускага і рускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі | |
15 | 445 гадоў з часу абрання (1575) Стэфана Баторыя каралём Польскім і вялікім князем Літоўскім |
170 гадоў з дня нараджэння Судзілоўскага Мікалая Канстанцінавіча (1850 – 1930), рэвалюцыянера-народніка, дзеяча міжнароднага рэвалюцыйнага руху, вучонага, ураджэнца Магілёва | |
16 | 115 гадоў з дня нараджэння Сярдобава Мікалая Мікалаевіча (1905 – 1990), беларускага спевака, педагога, народнага артыста Беларусі |
18 | 55 гадоў назад (1965) у Мінску ўступіў у лік дзеючых Мінскі гарадскі малочны завод № 2, буйнейшы ў Беларусі (з 1989 г. арэнднае прадпрыемства “Мінскі гарадскі малочны завод № 2”, з 1997 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Гармалзавод № 2”, з 2014 г. філіял “Малочны гасцінец” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскі малочны завод № 1”, цяпер рэспубліканскае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Малочны гасцінец”) |
19 | 85 гадоў з дня нараджэння Лемцюговай Валянціны Пятроўны (1935 – 2018), беларускага мовазнаўца |
20 | 180 гадоў з дня нараджэння Альхімовіча Казіміра (1840 – 1916), беларускага жывапісца і графіка |
160 гадоў з дня нараджэння Карскага Яўфімія Фёдаравіча (1860 – 1931), філолага, этнографа, аўтара прац па гісторыі беларускай мовы, беларускай і рускай палеаграфіі і фальклору | |
130 гадоў з дня нараджэння Марыкса Аскара Пятровіча (1890 – 1976), беларускага мастака тэатра, графіка, педагога, народнага мастака Беларусі | |
100 гадоў з дня нараджэння Гутковіча Аляксандра Залманавіча (1920 – 1989), беларускага рэжысёра тэлебачання, драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі | |
21 | 130 гадоў з дня нараджэння Аладава Мікалая Ільіча (1890 – 1972), беларускага кампазітара і педагога, народнага артыста Беларусі |
95 гадоў з дня нараджэння Краўчанка Валянціны Захараўны (1925 – 1984), беларускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі | |
23 | 95 гадоў з дня нараджэння Катаева Віталя Вітальевіча (1925 – 1999), беларускага і рускага дырыжора, заслужанага артыста Беларусі |
50 гадоў з часу выхаду (1970) Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні Мінскай вобласці другім ордэнам Леніна | |
25 | Ражство Хрыстова (каталіцкае) |
120 гадоў назад (1900) заснавана Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна | |
28 | 110 гадоў з дня нараджэння Шацілы Івана Браніслававіча (1910 – 1977), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі |
30 | 30 гадоў назад (1990) уступіла ў лік дзеючых 2-я лінія Мінскага метрапалітэна |
31 | 135 гадоў з дня нараджэння Кедрава – Зіхмана Аскара Карлавіча (1885 – 1964), аграхіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, акадэміка Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя Леніна, акадэміка Акадэміі сельскагаспадарчых навук Беларусі |
95 гадоў з дня нараджэння Равінскай Ніны Антонаўны (1925 – 2006), беларускай артысткі аперэты, заслужанай артысткі Беларусі, заслужанай артысткі Расіі | |
85 гадоў з дня нараджэння (1935) Малышавай Клары Мікалаеўны, беларускай артысткі балета, педагога, народнай артысткі Беларусі |
………70 гадоў з часу адкрыцця (1950) у Барысаве краязнаўчага музея (з 1988 г. Барысаўскі дзяржаўны аб’яднаны музей)
………45 гадоў назад (1975) пад Мінскам адкрыўся санаторый “Аксакаўшчына” (з 1986 г. Навукова-даследчы інстытут медыцынскай радыялогіі, цяпер дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі”)