«Сведка часу» (да 100-годдзя з дня нараджэння М.А.Савіцкага – народнага мастака Беларусі і СССР, Героя Беларусі)

Перайсці да выставы

Перайсці да фотавыставы

18 лютага 2022 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Андрэевіча Савіцкага – мастака-жывапісца, педагога, народнага мастака Беларусі і СССР, лаўрэата Дзяржаўных прэмій БССР і Рэспублікі Беларусь, Героя Беларусі, удзельніка абароны Севастопаля ў 1942 г., вязня шматлікіх фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў.

Творчасць М.А.Савіцкага ў першую чаргу асацыюецца з увекавечаннем памяці ахвяр фашызму – цыкл работ “Лічбы на сэрцы” і аварыяй на ЧАЭС – цыкл работ “Чарнобыльская малітва”, што асабліва актуальна ў Год гістарычнай памяці.

На YouTube-канале БДАКФФД да 100-годдзя з дня нараджэння М.А.Савіцкага размешчаны прома-ролік. Спасылка для пераходу.

У сапраўдны момант у фондах установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» знаходзіцца больш за 100 адзінак захоўвання фотадакументаў, больш за 50 адзінак захоўвання кінадакументаў, 10 адзінак захоўвання фонадакументаў, звязаных з жыццём і творчасцю М.А.Савіцкага з 1959 па 2 /p>

Фота і кінадакументы (дакументальныя фільмы, кіначасопісы, летапісныя матэрыялы), захавалі М.А.Савіцкага ў працоўнай майстэрні, падчас выстаў, у хатняй абстаноўцы, уручэнні яму дзяржаўных узнагарод, у тым ліку і прысуджэнні звання – Герой Беларусі.

/p>

Пра самага народнага мастака Беларусі і СССР М.А.Савіцкага былі зняты дакументальныя фільмы: «Апаленая памяць» (рэж. А.Канеўскі, 1974 г.), «Доўг памяці» (рэж. Б.Гарашка, 1982 г. ), “Роздумы ў палітры” (рэж. С.Гайдук, 1990 г.), “Крыж надзеі” (1997 г.) Акрамя гэтага, у кінатэцы архіва знаходзіцца летапісныя матэрыялы 1982-1985 гг. такія, як “Мастак М.Савіцкі”, “60-годдзе мастака М.Савіцкага”, “Юбілейная выстава”, “Міхаіл Савіцкі з вучнямі”, “Сустрэча М.Савіцкага з выбаршчыкамі”.

У фанатэцы архіва захоўваюцца запісы шматлікіх інтэрв’ю і гутарак М.А.Савіцкага з карэспандэнтамі Беларускага радыё, фоназапіс выступлення мастака на ўрачыстым Пленуме СП БССР, прысвечаным 50-годдзю ўтварэння СП БССР (1984 г.), радыёперадачы «Сустрэчы і «Суравая памяць» (1986 г.), прысвечаныя творчасці М.А.Савіцкага.

Творчасць Міхаіла Андрэевіча Савіцкага азнаменавала цэлую эпоху ў нацыянальным мастацтве. Для мастака было характэрна публіцыстычнае, эмацыйна-экспрэсіўнае раскрыццё гістарычных і сучасных тым, што асабліва знайшло адлюстраванне ў яго аўтабіяграфічнай серыі работ “Лічбы на сэрцы”.

7 верасня 2012 г. у Мінску ў Верхнім горадзе адкрылася мастацкая галерэя М.А.Савіцкага, якая ўваходзіць у структуру Музея гісторыі горада Мінска.