Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб правядзенні акцыі «Архівы-Школе» у Навагрудскім дзяржаўным каледжы тэхналогій і бяспекі

У рамках акцыі «Архівы-Школе» адбылася сустрэча дырэктара Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Навагрудку А.С.Забелінскай з навучэнцамі Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі.

Тэмай размовы стала адна з самых трагічных і гераічных старонак гісторыі горада – Халакост і лёс вязняў Навагрудскага гета. Падчас заняткаў прадстаўлена віртуальная дакументальная выстава, прысвечаная генацыду на Навагрудчыне. Асаблівая ўвага была нададзена гісторыі гета і яўрэйскага супраціўлення.

На фота: Падчас сустрэчы з навучэнцамі