Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры правядзенні Адзінага дня бяспекі
24 верасня 2026 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» быў праведзены Адзіны дзень бяспекі, у рамках якога была праведзена праверка будынка архіва на прадмет адпаведнасці патрабаванням пажарнай бяспекі, у тым ліку вогнетушыцеляў, пажарнай сігналізацыі, медыцынскіх аптэчак, і іншых сродкаў індывідуальнай абароны. Да работнікаў архіва была даведзена інфармацыя аб парадку дзеянняў пры эвакуацыі людзей пры пажары, дзеянням ва ўмовах пазаштатных сітуацый, аказанні першай дапамогі, аб рабоце пажарнай сігналізацыі.
Пры ўдзеле Дзмітрыя Якімава прадстаўніка РАНС г.Крычава праведзена практычная адпрацоўка дзеянняў эвакуацыі людзей пры пажары, ва ўмовах пазаштатных сітуацый, па аказанні першай дапамогі, прагледжаны відэаролікі па эвакуацыі, праведзены мэтавыя супрацьпажарныя інструктажы.
На фота: Супрацоўнікі архіва падчас мерапрыемства.
![]() |

