Аб адкрыцці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна стэндавай выставы «Адбіткі часу», прымеркаванай да 125-годдзя зацвярджэння статута Акцыянернага таварыства фабрыкі канторскіх кніг, пераплётных вырабаў і тыпа-літаграфіі «Бр.І. і М.Харыны» ў г.Гродна»

17 верасня 2026 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбылося адкрыццё стэндавай выставы «Адбіткі часу», прымеркаванай да 125-годдзя зацвярджэння статута Акцыянернага таварыства фабрыкі канторскіх кніг, пераплётных вырабаў і тыпа-літаграфіі «Бр.І. і М.Харыны» у г.Гродна». Першымі наведвальнікамі выставы сталі навучэнцы дзіцячага сацыяльнага прытулку ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна г.Гродна». Для іх была праведзена тэматычная экскурсія па выставе. Вучні даведаліся, як праходзіў працэс станаўлення кнігадрукавання ў Гродна, а таксама пра першыя друкарні горада.

На фото: Адкрыццё выставы «Адбіткі часу».