Моладзі Рэчыцкага педкаледжа – аб Дне народнага адзінства
14 верасня 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства (17 верасня) супрацоўнікі Рэчыцкага дзярархіва правялі ўрок патрыятызму. Навучэнцам былі прыведзены 17 фактаў, звязаных з уз’яднаннем беларускага народу ўвосень 1939 года, а аўдыторыі трэба было ўгадаць, якія факты адпавядаюць рэчаіснасці, а якія не. Таксама ўвазе моладзі быў прадстаўлены дакументальны фільм «Уз’яднанне» Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, які адлюстроўвае вяртанне Заходняй Беларусі ў склад БССР.
![]() |
| 1. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка праводзіць з навучэнцамі педкаледжа віктарыну аб Дне народнага адзінства |
![]() |
![]() |
| 2-3. У час паказу фільма «Уз’яднанне» |


