Намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Сяргей Рындзін распавёў пра архіўныя дакументы па гісторыі праспекта Незалежнасці г.Мінска
24 жніўня 2026 г. намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Сяргей Рындзін даў інтэрв’ю Першаму інфармацыйнаму тэлеканалу, у якім паказаў архіўныя дакументы па гісторыі Праспекта Незалежнасці г.Мінска.
Галоўная магістральная вуліца Мінска вядзе сваю гісторыю з вясны 1801 года, калі пачалася трасіроўка новай вуліцы — Захар’еўскай, якая сёння называецца праспектам Незалежнасці. У цяперашні час гэта асноўная магістраль Мінска, якая перасякае яго ад цэнтра на паўночны ўсход. Даўжыня праспекта — каля 15 км.
Сярод прадстаўленых архіўных дакументаў: агульныя планы г.Мінска XIX – пачатку ХХ стст., праектныя планы дамоў, якія размяшчаліся на Захар’еўскай вуліцы, будаўнічыя каштарысы і дагаворы, прашэнні на адкрыццё ўстаноў, матэрыялы па гісторыі мінскай гарадской электрастанцыі і мінскай конна-чыгуначнай дарогі.
Прэзентацыя гэтых дакументаў зноў падкрэслівае значны ўклад НГА Беларусі ў зберажэнне гісторыка-культурнай спадчыны Мінска і адкрывае новыя перспектывы для вывучэння гісторыі галоўнай магістральнай вуліцы нашай сталіцы.
![]() |
![]() |
| 1-2. У ходзе інтэрв’ю |

