Паказ дакументальнага фільма «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці» у галоўным упраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама
16 ліпеня 2026 года ў галоўным упраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама для супрацоўнікаў упраўлення і Дзяржархіва Брэсцкай вобласці быў праведзены кінапаказ дакументальнага фільма «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў».
Перад паказам загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказала прысутным пра тое, якія вехі гісторыі беларускага народа знайшлі адлюстраванне ў фільме, на аснове якіх дакументальных фільмаў ён быў створаны.
![]() |
| 1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказвае пра фільм |
![]() |
![]() |
| 2-3. Падчас прагляду фільма |


