У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі 16 ліпеня 2026 г. адбыўся Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме «Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібербяспекі да правілаў на дарогах».

Агульную тэму Адзінага дня інфармавання прадставіла намеснік дырэктара архіва Наталія Булойчык. Яна падкрэсліла важнасць комплекснага падыходу да бяспекі, адзначыўшы, што пільнасць як у віртуальнай прасторы, так і ў паўсядзённым жыцці дазваляе мінімізаваць рызыкі для здароўя і дабрабыту грамадзян.

Галоўным спікерам мерапрыемства выступіла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага раёна г.Мінска Вікторыя Швец. У сваім выступленні яна падрабязна спынілася на актуальных правілах дарожнага руху, мерах па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму і асаблівасцях бяспечных паводзін на дарогах сталіцы. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням узаемапавагі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху і правілам выкарыстання сучасных сродкаў персанальнай мабільнасці.

Удзельнікі сустрэчы змаглі задаць пытанні, якія цікавяць, і атрымаць кваліфікаваныя рэкамендацыі па павышэнні асабістай бяспекі.

 

1-2. Выступленне старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага раёна г.Мінска В.А.Швец
3. Калектыў НГА Беларусі ў ходзе правядзення мерапрыемства