Адзіны дзень інфармавання і кіналекторый у ВУ «Рэчыцагаз»

16 ліпеня 2026 года на базе вытворчага ўпраўлення «Рэчыцагаз» РВУП «Гомельвоблгаз» адбыўся Адзіны дзень інфармавання. У ліку яго ўдзельнікаў – супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы. Яны праінфармавалі работнікаў гаргаза аб стварэнні і фарміраванні беларускай дзяржавы. Затым увазе аўдыторыі быў прадстаўлены дакументальны фільм «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», які падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і адлюстроўвае гісторыю Рэспублікі Беларусь у перыяд ХХ-пачатку ХХІ стагоддзя.

 

1. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае работнікам ВУ «Рэчыцагаз» аб гісторыі беларускай дзяржавы
2. У час паказу фільма «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці»