У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з удзельнікамі і педагогамі студыі па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў па прадметах «Гісторыя Беларусі» і «Сусветная гісторыя» Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі
18 чэрвеня 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбылася сустрэча з удзельнікамі і педагогамі студыі па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў па прадметах «Гісторыя Беларусі» і «Сусветная гісторыя» Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.
З прывітальным словам перад гасцямі выступіла намеснік дырэктара НАРБ Алена Александраўна Стуканава.
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла экскурсію па архіве, распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці, а таксама магчымасці выкарыстання архіўных дакументаў у напісанні конкурсных даследчых работ.
У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца архівам да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, для навучэнцаў і педагогаў быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма «Беларусь – партызанская рэспубліка», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Вядучы архівіст аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ Таццяна Ігараўна Брылёва правяла занятак па гісторыі партызанскага руху. Таксама госьці наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў, дзе азнаёміліся з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фатаграфіямі і іншымi дакументамi.
![]() |
| 1. Намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава вітае гасцей архіва |
![]() |
| 2. Вучні і педагогі падчас наведвання архіва |
![]() |
| 3. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ І.У.Дарагуш расказвае пра гісторыю архіва |
![]() |
| 4. Вядучы архівіст аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ Т.І.Брылёва праводзіць занятак для навучэнцаў |
![]() |
| 5. Вучні азнаёмліваюцца з выдавецкімі праектамі архіва |
![]() |
| 6. Вучні і педагогі азнаёмлліваюцца з дакументамі партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
| 7. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ І.У.Дарагуш азнаемлівае навучэнцаў і педагогаў з дакументамі партызанскіх фармаванняў |
![]() |
| 8. Навучэнцы і педагогі азнаёмліваюцца з дакументамі партызанскіх фарміраванняў |







