Аб удзеле дзяржаўных архіваў Гомельскай вобласці ў міжнародным круглым стале «Гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне як духоўна-маральная аснова патрыятычнага выхавання моладзі», прысвечаным 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.
19 чэрвеня 2026 г. у рэжыме відэаканферэнцсувязі адбыўся міжнародны круглы стол «Гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне як духоўна-маральная аснова патрыятычнага выхавання моладзі». Круглы стол прымеркаваны да памятнай даты – 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.
Удзельнікамі мерапрыемства з беларускага боку выступілі: першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама А.А.Гуржый, дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Ю.В.Шастапалаў, старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці М.В.Вашчанка, старшыня Беларускага саюза афіцэраў Навабеліцкага раёна г.Гомеля Ю.В. Лебедзеў, архівісты абласнога архіва.
Таксама ўдзел у круглым стале ў рэжыме ВКС прынялі загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Мазыры Е.В.Дамашкевіч, вядучы архівіст аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Жлобіне С.В.Чыкілева, архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыца С.А.Жарнасенка.
З расійскага боку ўдзельнікамі круглага стала выступілі: прадстаўнікі Міністэрства культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія; Саранскага аддзялення Прадстаўніцтва МЗС Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе; Мардоўскай рэспубліканскай грамадскай арганізацыі ветэранаў вайны, працы, Узброеных сіл і праваахоўных органаў; вучоныя навукова-даследчага інстытута гуманітарных навук пры ўрадзе Рэспублікі Мардовія; прадстаўнікі Грамадскага савета ў сферы архіўнай справы Рэспублікі Мардовія, краязнаўцы і архівісты.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуліся: намеснік Міністра культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія Н.В.Бычкоў, дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Ю.В.Шчастапалаў, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама А.А.Гуржый.
У выступленнях гучалі словы павагі да гісторыі, якая аб’ядноўвае шматнацыянальную Расію і Беларусь. Захаванне гістарычнай памяці і перадача гістарычнай спадчыны наступным пакаленням – гэта абавязак перад героямі, хто ў бітвах за Вялікую Перамогу аддаў сваё жыццё, гэта асэнсаванне гістарычных фактаў, вынясенне ўрокаў і ўмацаванне нашай агульнай адказнасці за захаванне міру.
На круглым стале адбыліся выступленні архівістаў з Мардовіі аб значнасці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў у папулярызацыі дакументаў аб Вялікай Айчыннай вайне, аб рэалізацыі праекта «Мужнасць» і подзвігу герояў з Мардовіі, якія стаялі на абароне Брэсцкай крэпасці.
Выступленні архівістаў абласнога і зональных архіваў Гомельшчыны былі прысвечаны асветніцкай і патрыятычнай працы з моладдзю з мэтай захавання гістарычнай памяці, подзвігу генерала Пятроўскага, які абараняў г.Жлобін, а таксама падзеям нямецкага акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі г.Рэчыца і г.Мазыр.
Па матэрыялах круглага стала будзе падрыхтаваны зборнік у электронным выглядзе. У зборнік таксама ўвойдуць працы архівістаў, якія прынялі завочны ўдзел у мерапрыемстве.
![]() |
| 1. Дирэктар абласнога архіва Ю.В.Шастапалаў выступае з прывітальным словам |
![]() |
| 2. Выступленне першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама А.А.Гуржыя |
![]() |
| 3. З дакладам аб патрыятычнай рабоце з моладдзю выступае М.В.Вашчанка |
![]() |
![]() |
| 4-5. Удзельнікі круглага стала ў рэжыме відэаканферэнцсувязі |
![]() |
![]() |
![]() |
| 6-8. Зборнікі дакументаў аб Вялікай Айчыннай вайне |







