Аб правядзенні мерапрыемства з выхаванцамі аздараўленчага лагера ДУА «Козенская сярэдняя школа Мазырскага раёна»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 17 чэрвеня 2026 года выхаванцы аздараўленчага лагера ДУА «Козенская сярэдняя школа Мазырскага раёна» наведалі ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры». Для рабят была арганізавана экскурсія па архіўнай установе. Архівіст Ю.М.Супоненка расказала аб структуры і асноўных напрамках дзейнасці ўстановы, складзе і змесце дакументаў, якія захоўваюцца ва ўстанове, азнаёміла з парадкам карыстання архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале. Асаблівую цікавасць у рабят выклікала наведванне архівасховішчаў, дзе галоўны захавальнік фондаў Т.Р.Бікчантаева паведала пра ўмовы захоўвання дакументаў і найбольш цікавыя і каштоўныя архіўныя фонды.
Пасля экскурсіі рабятам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. Падчас правядзення мерапрыемства |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 4-7. Экскурсія ў архівасховішча |
![]() |
![]() |
| 8-9. Падчас прагляду дакументальнага фільма |








