Супрацоўнікі Дзяржархіва ў г.Глыбокае прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі

Навукова-практычная канферэнцыя «Докшыцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна» адбылася ў г.Докшыцы 11-12 чэрвеня 2026 г.

Канферэнцыя сабрала больш за 50 гісторыкаў, архівістаў, археолагаў, краязнаўцаў і іншых зацікаўленых спецыялістаў з Докшыц, Віцебска, Глыбокага, Дзяржынска, Мінска, Наваполацка і Полацка. У рамках мерапрыемства на базе СШ № 1 г.Докшыцы імя І.С.Палявога арганізавана работа секцый: «Докшыччына ад старажытнасці да 1917 г»., «Докшыцкі край ад 1917 г. да сучаснасці», «Культурная спадчына Докшыцкага краю».

У рабоце другой секцыі прымала ўдзел супрацоўнік Дзяржархіва ў г.Глыбокае Н.А.Баравік.

На фота: Н.А.Баравік на канферэнцыі.