Міжнародны тыдзень архіваў у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Навагрудку
У рамках Міжнароднага дня і тыдня архіваў ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» прайшлі тэматычныя мерапрыемствы.
У Дзень адчыненых дзвярэй дзяржархіў наведалі выхаванцы аздараўленчага лагера сярэдняй школы №1 г.Навагрудка, якія з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з новымі выставачнымі праектамі ўстановы, даведаліся, чым жыве архіў сёння, прагледзелі фільмы, падрыхтаваныя Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Так як у архівасховішчах праводзяцца рамонтныя работы, навучэнцы аказалі дапамогу ў абяспыльванні архіўных каробак, тым самым унёсшы свой пасільны ўклад у забеспячэнне захаванасці архіўных дакументаў.
У чытальнай зале ўвазе карыстальнікаў былі прадстаўлены дакументы, якія датычацца ўстанаўлення Савецкай улады і першых пераўтварэннях на Навагрудчыне ў 1939-1940 гады.
У мэтах пошуку інфармацыі генеалагічнага характару архіў наведалі грамадзяне Расійскай Федэрацыі (г.Санкт-Пецярбург). Таксама ў чытальнай зале з дакументамі працавалі прадстаўнікі арганізацый-крыніц камплектавання, краязнаўцы.
Па тэлефоне аказана 15 кансультацый грамадзянам і прадстаўнікам юрыдычных асоб, у тым ліку па пытаннях пошуку архіўнай інфармацыі, устаноўленых тэрмінаў захоўвання асобных відаў дакументаў, арганізацыі работы з электроннымі дакументамі.
На фота: Мерапрыемствы ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Навагрудку.
![]() |
