Дзень адчыненых дзвярэй у Цэнтральнай лабараторыі: захаванне гісторыі і прафарыентацыя
Дзе дакументам даруюць другое жыццё? Адказ ведаюць у Цэнтральнай лабараторыі! У рамках Міжнароднага тыдня архіваў наша ўстанова расчыніла дзверы для юных гуманітарыяў — вучняў гімназіі №14 г.Мінска.
Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю гістарычнай спадчыны і прафесійную арыентацыю школьнікаў, якія захапляюцца гуманітарнымі навукамі.
Дырэктар лабараторыі С.І.Мязга расказаў гасцям пра ўнікальную спецыфіку працы ўстановы і пра тое, чаму так важна беражліва захоўваць дакументы мінулых эпох. А затым гімназісты ўбачылі сапраўднае чараўніцтва: як дзякуючы карпатлівай працы рэстаўратараў, мікрабіёлагаў і спецыялістаў па ацыфроўцы дакументы, пацярпелыя ад часу, набываюць новае жыццё. Наведвальнікі прасачылі ўвесь шлях дакумента — ад мікрабіялагічных даследаванняў да рэстаўрацыі, пераплёту, мікрафільмавання і ацыфроўкі архіўных дакументаў.
Гэты дзень стаў важным крокам у захаванні гістарычнай праўды і, магчыма, вызначыў будучыню некаторых школьнікаў, якія вырашылі прысвяціць сябе архіўнай справе.
На фота: Юныя госці знаёмяцца з дзейнасцю Цэнтральнай лабараторыі.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |



