Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 22 імя І.П.Бохана г.Гродна» ў рамках акцыі «Архівы – школе»
8 чэрвеня 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна былі праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 22 імя І.П.Бохана г.Гродна» ў рамках акцыі «Архівы – школе». Навучэнцы даведаліся, якія дакументы захоўваюцца ў архіве, убачылі шэраг цікавых спраў, наведалі выставачную залу, прагледзелі фільм падрыхтаваны БДАКФФД, а ў завяршэнні наведвальнікі мелі магчымасць назіраць за працэсам рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
На фота: Навучэнцы прышкольнага лагера пад час наведвання архіва.
![]() |
