Аб правядзенні практычнага занятку ў Міністэрстве прамысловасці Рэспублікі Беларусь
19 мая 2026 г. у рамках мерапрыемстваў, накіраваных на выкананне даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях аптымізацыі дакументаабароту ў рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, у Міністэрстве прамысловасці Рэспублікі Беларусь адбыўся практычны занятак на тэму «Практычныя падыходы да аптымізацыі дакументаўтварэння і дакументаабароту». У занятку прынялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату міністэрства, а таксама кіраўнікі службаў дакументацыйнага забеспячэння кіраўніцкіх кампаній холдынгаў і іншых арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Мінпрама (у рэжыме відэаканферэнцсувязі).
Адкрыў занятак начальнік упраўлення інфарматызацыі, кантролю і арганізацыйнага забеспячэння Мінпрама С.А.Крывіцкі, які падкрэсліў важнасць пастаўленай Урадам задачы па аптымізацыі дакументаабароту, зарыентаваў кіраўнікоў падведамасных арганізацый на неабходнасць яе безумоўнага выканання.
Дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў на падставе распрацаваных інстытутам Метадычных рэкамендацый па аптымізацыі дакументаўтварэння і дакументаабароту ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях растлумачыў асноўныя падыходы да арганізацыі дадзенай працы ў Мінпраме. Асноўны акцэнт быў зроблены на ўкараненні ў практыку работы бездакументнага абмену інфармацыяй па бягучых кіраўніцкіх пытаннях, мінімізацыі службовай перапіскі пры ўзаемадзеянні міністэрства і падведамасных арганізацый, упарадкаванні збору справаздачна-даведачнай дакументацыі, выкарыстанні магчымасцей сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, інфармацыйных сістэм і інфармацыйных рэсурсаў для аптымізацыі дакументаўтварэння і дакументаабароту.
Рэалізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на выкананне даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па аптымізацыі дакументаўтварэння і дакументаабароту, будзе прадоўжана.
![]() |
| 1. Уступнае слова начальніка ўпраўлення інфарматызацыі, кантролю і арганізацыйнага забеспячэння Мінпрама С.А.Крывіцкага |
![]() |
| 2. Перад удзельнікамі заняткаў выступае дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў |

