Семінар для кіраўнікоў структурных падраздзяленняў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лідскім раёне

19.05.2026 дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» С.Г.Свірко на базе інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лідскім раёне правяла семінар для начальнікаў аддзелаў інспекцыі, на якім прысутнічалі выконваючы абавязкі начальніка інспекцыі А.І.Струкель і загадчык аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў А.Ю.Лаўрукевіч. Семінар быў прысвечаны пытанням вывучэння «Інструкцыі аб парадку работы з электроннымі дакументамі ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях», стварэння электронных дакументаў, фарміравання электронных спраў, інтэграцыі сістэм электроннага дакументазвароту з аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай «Ведамасны архіў».

На фота: Дырэктар архіва падчас правядзення семінара.