Правядзенне супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» 2 паказаў дакументальнага фільма «Крэпасць-герой» у ДУА «Сярэдняя школа №6 імя Г.А.Гарнавых г.Гродна» і ДУА «Гімназія №10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна»

15 мая 2026 года супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №6 імя Г.А.Гарнавых г.Гродна» і ДУА «Гімназія №10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна» былі арганізаваны 2 паказы дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага да 85-й гадавіны абароны Брэсцкай крэпасці Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Унікальныя архіўныя кадры зрабілі на навучэнцаў моцнае ўражанне і яшчэ раз нагадалі аб мужнасці і самаадданасці савецкіх салдат, якія прынялі на сябе першыя ўдары праціўніка 22 чэрвеня 1941 года.

 

1. Выступленне загадчыка сектара публікацыі і археаграфічнай апрацоўкі дакументаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці Вольгі Шнэк перад навучэнцамі
2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №15 імя Д.М.Карбышава г.Гродна» падчас прагляду фільма «Крэпасць-герой»