Віртуальная выстава дакументаў «Батракова Карына Пятроўна – выдатнік архіўнай справы»
18 мая 2026 года святкуе свой 89-ы дзень нараджэння Батракова Карына Пятроўна – гісторык-архівіст, былы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна, заслужаны работнік культуры БССР. У рамках мерапрыемстваў па правядзенні Года беларускай жанчыны установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» была падрыхтавана віртуальная выстава дакументаў «Батракова Карына Пятроўна – выдатнік архіўнай справы». На выставе прадстаўлены дакументальныя матэрыялы з фонду асабістага паходжання Батраковай Карыны Пятроўны: дакументы біяграфічнага характару, дакументы аб працоўнай і грамадскай дзейнасці, дакументы аб прафесійных дасягненнях і ўрадавых узнагародах, фатаграфіі.
![]() |
