15 мая ў рамках акцыі «Архівы-Школе» і праекта «Юны архівіст» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» для навучэнцаў 4 «А» і 4 «Б» класаў ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Слуцка» быў праведзены ўрок «Гісторыя ў дакументах»
15 мая 2026 года супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» для навучэнцаў 4 «А» і 4 «Б»! класаў ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Слуцка» быў праведзены ўрок «Гісторыя ў дакументах» з праглядам дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага да 85-й гадавіны абароны Брэсцкай крэпасці Беларускім дзяржаўным Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Перад пачаткам паказу загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Пацкевіч Л.М. распавяла навучэнцам пра гісторыю абароны Брэсцкай крэпасці і гераізм савецкіх салдат, якія прынялі на сябе першы ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дапоўніла сустрэчу знаёмства з банернай выставай падрыхтаванай супрацоўнікамі дзяржархіва «Імёны герояў у назвах вуліц горада Слуцка», «Дакументы архіва сведчаць».
У завяршэнне мерапрыемства для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архівасховішча дзе навучэнцы азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў.
На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.
![]() |
![]() |

