Паказы фільма «Крэпасць-герой» для навучэнцаў устаноў адукацыі г.Баранавічы і Баранавіцкага раёна

Супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы» з 4 па 15 мая 2026 г. былі арганізаваны кіналекторыі з прэзентацыяй выставак, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, для навучэнцаў устаноў адукацыі г.Баранавічы і Баранавіцкага раёна. Усяго было арганізавана 6 праглядаў фільма «Крэпасць-герой» для навучэнцаў УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж машынабудавання», «Баранавіцкі тэхналагічны каледж», «Сярэдняя школа №13 г.Баранавічы», у якіх прынялі ўдзел больш за 500 чалавек.