Удзел установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным ушанаванню пераможцаў трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
У кінатэатры «Радзіма», 14 мая 2026 года, адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню пераможцаў трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Гасцямі сталі таленавітыя і адораныя навучэнцы гарадскіх школ, а таксама іх педагогі.
Напярэдадні 85-годдзя абароны Магілёва супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» правялі для ўсіх прысутных прэзентацыю банэрнай выставы «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечаную ў тым ліку і гераічным падзеям ліпеня 1941 года.
Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў расказаў пра ўдзельнікаў 23-дзённай абароны Магілёва і ўвекавечанне памяці пра іх. Вуліцы і завулкі абласнога цэнтра названы ў гонар абаронцаў горада: кіраўніка абароны, камандзіра 172-й стралковай дывізіі, генерал-маёра Міхаіла Раманава; камандзіра 338-га стралковага палка, які абараняў Буйніцкае поле, палкоўніка Сямёна Куцепава; камандзіра батальёна міліцыі, які абараняў горад у в.Гаі, капітана Канстанціна Уладзімірава і іншых.
Архіўныя дакументы дапамагаюць захоўваць памяць аб гераічным мінулым і, пры ўдзеле архівістаў, перадаваць яе будучым пакаленням.
![]() |
| 1. Намеснік дырэктара-галоўны захавальнік фондаў Людміла Цалабанава і вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў падчас прэзентацыі банэрнай выставы. |
![]() |
![]() |
| 2-3. Прэзентацыя банэрнай выставы. |
![]() |
| 4. Знаёмства з выставачнымі матэрыяламі. |
![]() |
| 5. Урачыстая частка мерапрыемства. |




