Мерапрыемства ў Занальным дзяржархіве ў г.Лідзе, прысвечанае дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь

11.05.2026 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, з удзелам дзяцей супрацоўнікаў архіва.

Супрацоўнікі архіва пазнаёмілі дзяцей з сімволікай нашай краіны і распавялі пра сэнс усіх элементаў герба і сцяга. Бо фарміраванне разумення сутнасці і значэння дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, выхаванне павагі да іх – адна з важных задач патрыятычнага выхавання, мэтай якога з’яўляецца фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, любові і павагі да Радзімы, гонару за яе дасягненні і адказнасці за яе будучыню.

Для замацавання матэрыялу юным патрыётам прапанавалі прыняць удзел у падрыхтаванай для іх віктарыне. Дзеці захоплена і з цікавасцю правялі час, а таксама атрымалі памятныя падарункі.

 

1. Дзеці падчас правядзення мерапрыемства.
2. Супрацоўнікі архіва і дзеці падчас правядзення мерапрыемства.
3. Супрацоўнікі архіва і дзеці падчас правядзення мерапрыемства.