Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы
![]() |
Круглы стол, прэзентацыя выставы «КУПАЛАЎ ДОМ — 100», прэзентацыя новага лагатыпа — «100 гадоў Купалаваму дому» адбылося ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 8 мая 2026 года. Мерапрыемства падрыхтавана да 100-годдзя набыцця Я.Купалай уласнага дома ў г.Мінску.
Унікальная экспазіцыя выставы расказвае пра гісторыю пакупкі дома, фруктовага саду і жыцця сям’і ў сядзібе на былой вуліцы Захар’еўскай (цяпер — раён скрыжавання сучасных вуліц Янкі Купалы і Багдановіча), а таксама пра значэнне гэтага дома ў гісторыі беларускай культуры.
Фатаграфіі, дакументы, успаміны, вершы Я. Купалы – прадставілі паэта, яго жонку Уладзіславу – ветлівымі і гасціннымі гаспадарамі «Дома пад таполяй».
На фота: Падчас мерапрыемства
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |







