У кінатэатры «Мір» (г.Віцебск) адбыўся прэм’ерны паказ маладзёжнай стужкі «Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь» Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»

Перад пачаткам кінапаказу выступіла загадчыца аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Алена Бондарава. Віцебскія школьнікі змаглі даведацца, што ўнікальнасць Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь заключаецца ў іх гістарычнай пераемнасці. Характэрна, што іх гісторыя стварэння ў той ці іншай меры звязана з Віцебшчынай. Напрыклад, герб БССР, які лёг у аснову сучаснага герба Беларусі, быў распрацаваны выкладчыкам Віцебскага мастацкага тэхнікума Валянцінам Волкавым і яго вучнямі. Аснову нацыянальнага арнаменту на нашым сцягу складае вышыўка з ручніка, вытканага ўраджэнкай Сенненшчыны Матронай Маркевіч.

 

1. Віцебскія школьнікі ў кінатэатры «Мір»
2. Выступае загадчыца аддзела Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Алена Бондарава