У Дзяржархіве ў г.Глыбокае прайшлі кіналекторыі
З 27 красавіка па 7 мая 2026 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае прайшлі кіналекторыі для вучняў 7-х класаў Глыбоцкай раённай гімназіі і 9-х класаў сярэдняй школы №1 імя П.В.Сухога.
Для дзяцей дэманстраваліся дакументальныя фільмы «Чарнобыль: хронікі трагедый» і «Крэпасць – герой», падрыхтаваныя Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
На фота: Падчас правядзення кіналекторыяў
![]() |
