Аб правядзенні ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці мерапрыемстваў, прымеркаваных да 40-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

27-30 красавіка 2026 года з нагоды 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці арганізаваў серыю кінапаказаў фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Кінапаказы суправаджаліся прэзентацыяй падрыхтаванай архівам выстаўкі архіўных дакументаў «Да 40-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», на якой прадстаўлены дакументы агульнасаюзнага і рэгіянальнага ўзроўняў, якія адлюстроўваюць мерапрыемствы па ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у прыватнасці аб працаўладкаванні, забеспячэнні жыллём і сацыяльна-бытавым абслугоўванні эвакуяванага насельніцтва.

З фільмам і выстаўкай азнаёміліся на базе архіва супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, навучэнцы УА «Брэсцкі дзяржаўны каледж прыборабудавання», вучні 6-га і 8-га класаў ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Брэста імя А.Ф.Наганава».

Таксама фільм быў прадэманстраваны ва УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна» студэнтам гістарычнага факультэта.

 

1-2. Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама падчас прагляду фільма
3. Навучэнцы каледжа падчас прагляду фільма
4. Вучні 6-га класа школы №9 г.Брэста падчас прагляду фільма
5. Школьнікі знаёмяцца з выстаўкай архіўных дакументаў
6. Вучні 8-га класа школы №9 г.Брэста падчас прагляду фільма
7. Студэнты БрДУ імя А.С.Пушкіна падчас прагляду фільма
8. Выстаўка архіўных дакументаў «Да 40-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»