У занальным дзяржаўным архіве ў г.Слуцку прайшоў прафарыентацыйны ўрок-гутарка «Мой выбар – мая прафесія. Архівіст»

6 мая 2026 года ў рамках прафарыентацыі ў ЗГА ў г.Слуцку быў праведзены ўрок –гутарка «Мой выбар – мая прафесія. Архівіст» для вучняў 10 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Салігорск».

У ходзе сустрэчы дырэктар архіва І.А.Барадзіна расказала аб тым, што архіў не толькі захоўвае дакументы, але і актыўна працуе з імі, забяспечвае іх даступнасць і выкарыстанне ў інтарэсах грамадства, ажыццяўляе задачы і функцыі па камплектаванні, уліку, захоўванні і выкарыстанні дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. У рэаліях сённяшняга часу супрацоўнікі архіва актыўна ўкараняюць у працу лічбавыя тэхналогіі для захавання дакументальнай спадчыны і забеспячэння даступнасці архіўнай інфармацыі праз інфармацыйныя сістэмы, тэматычныя базы дадзеных.

Для шырокага выкарыстання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду ва ўмовах лічбавай трансфармацыі і задавальнення нарастаючым патрэбы дзяржавы, грамадства і грамадзян у архіўнай інфармацыі дзейнічае інфармацыйная сістэма: СОДД НАФ (Сістэма адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду).

Для папаўнення дадзенай сістэмы інфармацыяй архівісты актыўна вядуць працу па аблічбоўцы дакументаў. Пераводу ў электронны выгляд падлягаюць найбольш запатрабаваныя дакументы, якія адносяцца да дзяржаўнай часткі.

Таксама для навучэнцаў быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма» крэпасць-герой», падрыхтаванага да 85-й гадавіны абароны Брэсцкай крэпасці Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Перад пачаткам паказу навучэнцаў азнаёмілі з гісторыяй абароны Брэсцкай крэпасці і гераізме савецкіх салдат, якія прынялі на сябе першы ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У завяршэнні мерапрыемства адбылася аглядная экскурсія па архіве і архівасховішчы.

На фота: Мерапрыемства для вучняў 10 «Б» класа ДУА «СШ №1 г.Салігорск» з праглядам дакументальнага фільма «Крэпасць-герой».