Урокі гісторыі і памяці: у судзе Жлобінскага раёна прайшоў кіналекторый да 40-годдзя трагедыі на ЧАЭС

30 красавіка ў сценах суда Жлобінскага раёна адбыўся паказ дакументальнага фільма, падрыхтаванага БДАКФФД «Чарнобыль: хронікі трагедыі».

Сустрэча арганізавана ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» і прымеркавана да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мерапрыемства аб’яднала супрацоўнікаў судовай сістэмы і навучэнцаў 10-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Жлобіна».

Перад пачаткам кінапаказу перад прысутнымі выступіла заг. аддзела ўліку, забеспячэння захаванасці і выкарыстання дакументаў А.М.Паўлюкова.

Яна расказала пра гісторыю катастрофы, падкрэсліўшы, што аварыя на ЧАЭС стала самым маштабным выпрабаваннем для мірнага атама. У сваім выступленні яна акцэнтавала ўвагу на тым, як трагедыя адбілася на лёсах жыхароў Гомельшчыны і Жлобінскага раёна ў прыватнасці, і якую ролю архіўныя дакументы адыгрываюць у захаванні праўды пра тыя падзеі.

 

1. Заг. аддзелам А.М.Паўлюкова адкрывае кіналекторый, прысвечаны 40-й гадавіне аварыі на ЧАЭС
2. Уступнае слова А.М.Паўлюковай перад паказам дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі»
3. Заг. аддзелам А.М.Паўлюкова знаёміць удзельнікаў мерапрыемства з архіўнымі матэрыяламі аб наступствах тэхнагеннай катастрофы
4. Падчас прагляду фільма, падрыхтаванага БДАКФФД