Паказ фільма-кінахронікі «Чарнобыль: хронікі трагедыі» ва ўстановах адукацыі Аршанскага рэгіёна
23 красавіка 2026 года, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», у дзяржаўных установах адукацыі «Сярэдняя школа №13 г.Оршы імя І.І.Якубоўскага», «Сярэдняя школа №21 г.Оршы» з навучэнцамі 6-9 класаў супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў» праведзены кіналекторыі на тэму «Чарнобыль: хронікі трагедыі», дакументальны фільм падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС была самай разбуральнай за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі, якая прывяла да маштабных эканамічных і сацыяльна-псіхалагічных наступстваў. Беларусь пацярпела больш за іншыя краіны. Амаль чвэрць яе тэрыторыі, на якой пражывала пятая частка насельніцтва краіны, аказалася забруджана радыёнуклідамі. Спынілі існаванне 479 населеных пунктаў (у Гомельскай вобласці – 306, у Магілёўскай – 173). Сумарны ўрон ацэньваецца ў 32 бюджэты рэспублікі 1985 года.
Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС пакінула глыбокі след у лёсах мільёнаў людзей, а наступствы адчуваюцца дагэтуль. Сёння, успамінаючы аварыю на Чарнобыльскай АЭС, мы схіляем галовы перад загінуўшымі і гаворым словы падзякі ўсім, хто стаў на шляху ядзернай бяды. Іх подзвіг – напамін пра тое, які далікатны свет і як вялікая адказнасць чалавека за свае тварэнні.
![]() |
| 1. Архівіст 1-ай катэгорыі аддзела выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы Ю.І.Градоўка праводзіць паказ фільма для навучэнцаў 6-9 класаў ДУА «Сярэдняя школа №13 г.Оршы імя І.І.Якубоўскага» |
![]() |
| 2. Архівіст 1-ай катэгорыі аддзела выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы А.М.Барэйка праводзіць паказ фільма для навучэнцаў 7-8 класаў ДУА «Сярэдняя школа №21 г.Оршы» |

