Аб правядзенні восьмага архіўнага ўрока ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна

17 красавіка 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекту «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна з мэтай азнакамлення з гістарычнай спадчынай нашай краіны быў праведзены восьмы архіўны ўрок «З газетай Гродзенскія губернскія ведамасці» для навучэнцаў 10 «А» класа прававой накіраванасці «Юны пракурор» ДУА «Сярэдняя школа №28 ім. В.Д.Сакалоўскага г.Гродна». Заняткі прайшлі ў форме ўрока-падарожжа па артыкулах і публікацыях перыядычных выданняў Гродзенскай губерні.

На фота: Навучэнцы пад час архіўнага ўрока.