Адзіны дзень інфармавання на тэму «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця» ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Лідзе

16.04.2026 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» быў праведзены адзіны дзень інфармавання на тэму «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця». Дырэктар архіва С.Г.Свірко нагадала архівістам, як за 40 гадоў краіна справілася з наступствамі аварыі на ЧАЭС, прайшоўшы складаны шлях ад нацыянальнай экалагічнай катастрофы да адраджэння і вяртання да жыцця тэрыторый, пацярпелых ад аварыі; пра подзвіг усіх удзельнікаў ліквідацыі наступстваў гэтай страшнай трагедыі.

У рамках адзінага дня інфармавання ў архіве адбыўся прагляд фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаванага БДАКФФД.

Да Дня Чарнобыльскай трагедыі загадчыкам аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і НСА А.В.Іванч падрыхтавана віртуальная выстава «Чарнобыль – трагедыя ХХ стагоддзя». Бацька Аксаны Віктараўны – Шэін Віктар Якаўлевіч – удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Іх сям’я не па чутках ведае пра страшныя дні пасля аварыі, якая незваротна змяніла лёсы яе блізкіх, пра гераізм сваіх родных і землякоў, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі яе наступстваў.

 

1. Дырэктар архіва і супрацоўнікі падчас правядзення мерапрыемства.
2. Супрацоўнікі архіва падчас прагляду фільма.